be
pdf

Aляксандар Уласаў

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

На працягу доўгіх гадоў імя Аляксандра Уласава было фактычна пад забаронай. Толькі дзе-нідзе можна было знайсці кароткія ўрыўкі, поўныя недакладнасцей, невялікія артыкулы пра гэту асобу. Адметнасць постаці Аляксандра Уласава ў тым, што ён быў здольным журналістам, шматгадовым рэдактарам беларускай газеты "Наша Ніва". Будучы рэадактарам, журналістам, Аляксандр Уласаў цесна кантактаваў з віленскім беларускім асяроддзем, менавіта гэта і паспрыяла таму, што рэдактар стаў сенатарам польскага сейма 1922 году. Варта адзначыць, што дзякуючы сваёй пасадзе беларускі адраджэнец зрабіў вельмі шмат для Беларусі, для беларускага народа, асветы і адукацыі сваіх землякоў. З прыходам Саветаў Аляксандр Уласаў чакаў зменаў. Ён цешыў сябе надзеяй, што зможа пісаць пра тое, як беларусы змагаліся за сваю незалежнасць пры розных рэжымах. Але за гэту ілюзію ён заплаціў пяццю гадамі турмы, прычым судзіла яго асобая нарада НКУС. 65-гадовага адраджэнца саслалі ў Навасібірскую вобласць. Паводле афіцыйных дакументаў памёр Аляксандр Уласаў ад паралічу сэрца. Гэтаму сапраўднаму адраджэнцу прысвечана праца Лявона Луцкевіча і Галігы Войцік. (Н. Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Рунь Выдавецтва Беларусаў Літвы
Выдавецкая сэрыя: Партрэты Віленчукоў
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: Мінкін Алег
  • Выдавец: Рунь Выдавецтва Беларусаў Літвы
  • ISBN: 9955-427-04-32
  • Катэгорыя: Гісторыя, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 2000 by Галіна Войцік
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1233
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Віленскага цэнтру грамадзкіх ініцыятываў "Дэмакратыя для Беларусі"
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org