be
pdf epub

Вялікдзень

Багдановіч Ірына
Вершы

Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І не знайшла Цябе ў труне, Расьпяты Край.

Беларускія аўтары: Багдановіч Ірына
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1993
  • Рэдактар: Бяляцкі А.
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларуская каталіцкая грамада
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1993 by Багданава І.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1627, MiOKB — 10783, 10784, 10785
  • Дадатковая даведка: Макет зроблены на базе газеты \"Свабода\"
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org