Гумянюк Юры

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1969 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Юры Гумянюк. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Чыгрын Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Чыгрын.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Воранаў Віталь, Шэптам

Шэптам = Szeptem

Воранаў Віталь

Месца выхаду: Białystok

Дата выхаду: 2014-07

Рэдактар: Чарнякевіч Ціхан

Мастацкі рэдактар: Блюднік Уладзімір

ISBN: 978-83-62069-92-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор:

Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў нясцерпна галасіць і пераставаў есці. Пасля гэтага мая бабуля заўжды ішла па знаёмую бабу, каб тая мяне загаварыла. Шаптуха прыходзіла, запальвала зёлкі, па хаце расцягвалася смуга пахучага дыму, і тады яна пачынала прыгаворваць: Зоры-зарніцы, гасподнія памачніцы, прашу вас ранніх, позніх, вячэрніх, дняўных пры цёмных кусточках, пры зялёных лісточках, каб Віталю не калола, не парола, каб яму пілося, і елася, і спаць хацелася. (Уступ, фрагмент)

Беларускія аўтары: Воранаў Віталь

Каталёг:

Варта пазнаёміцца:

Воранаў Віталь, Дударская Глыбоччына

Дударская Глыбоччына

Воранаў Віталь

Кніга апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаваныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розныя перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў ваколіцы. Публікацыя выходзіць у сувязі з правядзеннем першага фэсту дударскіх рэгіёнаў Еўропы ў Глыбокім. Болей »


Воранаў Віталь, Апавяданьні адным сказам

Апавяданьні адным сказам

One Sentence Stories

Воранаў Віталь

Восем доўгіх сказаў без пунктуацыі спатрэбіліся Джэймсу Джойсу, каб на свой капыл перарабіць апошні разьдзел Адысэі. Сэмюэл Бэкет напісаў драму, якая доўжыцца роўна столькі колькі займае адзін удых і выдых, і меней чым прачытаньне і зразуменьне камэнтароў. Але наш час яшчэ больш патрабавальны, таму што сёньня не чытаюць ні эпасаў, ні раманаў, ні драмаў, ні нават кароткіх апавяданьняў. Аптымальны аб'ём сучаснага апавяданьня складае прыбл... Болей »