Слова Жыцця, 18 (476) 2017

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

18 (476) 2017

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2017-10-01

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2017 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Распачынаем кастрычнік, падчас якога асаблівым чынам ушаноўваем Марыю праз ружанцовую малітву. Яна часта спадарожнічае нам у цяжкія, поўныя роспачы хвіліны. Адразу варта прыгадаць словы св. Луцыі, візіянеркі з Фацімы: “Не існуе праблемы, якую б нельга было вырашыць пры дапамозе Ружанца”. Падчас гэтай малітвы не трэба баяцца давяраць Марыі свае радасці, клопаты і цярпенні. Наша любячая Маці заўсёды гатова прыйсці на дапамогу, але, каб зрабіць гэта, Ёй неабходны наш давер. Гэта падкрэсліў падчас адной з пілігрымак св. Ян Павел ІІ: “Адгаворваючы Ружанец, мы размаўляем з Марыяй, з даверам даручаем Ёй усе нашы клопаты і смуткі, радасці і надзеі. Яна – радасная, балесная і хвалебная, што заўсёды побач з Сынам – адначасова прысутнічае сярод нашых штодзённых спраў”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Слова Жыцця, 10 (492) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

10 (492) 2018

Вясновае надвор’е, якое сонечнымі промнямі весяліць сэрца чалавека, спрыяе таксама таму, што разам з прыродай ажываюць нашы парафіяльныя супольнасці. Вернікі збіраюцца ў святынях, капліцах ці ля прыдарожных крыжоў, просячы Марыю аб асаблівым заступніцтве. Дзеці ўпершыню прымаюць у свае сэрцы Цела Пана Езуса. Моладзь з радасцю і энтузіязмам адкрываецца на сямікротныя дары Святога Духа ў сакраманце канфірмацыі. Святары ў чарговы раз пераж... Болей »


Слова Жыцця, 9 (491) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

9 (491) 2018

Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Марыі. Пагоднымі вечарамі, калі ўсё ў прыродзе квітнее, пахне і спявае, людзі збіраюцца ў святынях, ля прыдарожных крыжоў і капліц, каб ушанаваць Маці Божую. Штодзённае набажэнства ў Яе гонар на працягу мая з’яўляецца неад’емным элементам сустрэч вернікаў на малітве. Св. Бярнард гаварыў: “Бог хоча, каб мы не мелі нічога, што б не прайшло праз рукі Марыі”. Таму менавіта ў маі – найпрыгажэйшым... Болей »


Слова Жыцця, 8 (490) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

8 (490) 2018

Літургія апошніх тыдняў запрашае нас да сустрэчы ў веры з уваскрослым Панам. Разам з вучнямі Хрыста мы праслаўляем Пераможцу смерці, пекла і д’ябла, з’яўляемся таксама сведкамі таго, як Апосталы радаваліся ад прысутнасці Уваскрослага. Сёння прагнем глыбей разважаць пра чарговы вобраз Езуса – Пастыра і Вартаўніка душ (параўн.: 1 П 2, 25). У іканаграфіі гэтую постаць Збаўцы часта прадстаўляюць у вобразе маладога пастуха з авечкай на пляча... Болей »


Слова Жыцця, 7 (489) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

7 (489) 2018

Смерць зышлася ў бітве з жыццём, і жыццё затрыумфавала. “Перамога паглынула смерць. Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?” (1 Кар 15, 54–55). Хрыстос – хоць памёр на крыжы – валадарыць сёння жывы! Бог уваскрасіў яго на 3-ці дзень (параўн.: Дз 10, 40). Божы Сын трыумфуе… Але не для таго, каб абудзіць у нас эмоцыі ці на хвіліну адвярнуць увагу ад нягод паўсядзённага жыцця. Езус перамагае, каб раз і назаўсёды знішчыць самага н... Болей »


Слова Жыцця, 6 (488) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

6 (488) 2018

Час Вялікага посту перажываем у цені Хрыстовага крыжа. У гэтыя дні, якія прыгадваюць нам пра апошнія гадзіны жыцця Збаўцы, крыж становіцца асаблівым знакам Божай любові. З першых стагоддзяў хрысціянства да сёння для веруючых людзей крыж заўсёды з’яўляўся сімвалам надзеі. З намашчэннем яго знак чынілі на сваіх грудзях хрысціяне, якія ішлі на смерць на рымскіх арэнах. Часта яго выяву з апошніх сіл стараліся выдрапаць на сцяне ці на койцы ... Болей »


Слова Жыцця, 5 (487) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

5 (487) 2018

У час Вялікага посту ўзгадваем важную праўду: для Пана Бога з’яўляюцца вызначальнымі не столькі знешнія практыкі, здзейсненыя вернікам напаказ учынкі, колькі сапраўднае навяртанне, якое заключаецца, перш за ўсё, у перамене сэрца. Перамененае, яно заўсёды адкрыта на практыкаванне спраў любові. Стварыцель аб’явіў людзям міласэрнасць, калі спаслаў у свет свайго Сына, каб збавіў кожнага чалавека. Езус Хрыстус праяўляў міласэрнасць, калі нав... Болей »


Слова Жыцця, 4 (486) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

4 (486) 2018

У літургічным годзе Вялікі пост, ці перыяд пакаяння напярэдадні Вялікадня, на працягу 40-ка дзён дапамагае вернікам падрыхтавацца да пасхальных урачыстасцей. Прыгадвае пра тое, што паводле Бібліі Ізраэль, народ Старога Запавету, перш чым змог увайсці на Абяцаную зямлю, на працягу 40-ка гадоў перажываў выпрабаванні і ачышчэнне ў пустыні, а Езус перад распачаццем публічнай дзейнасці на працягу 40-ка дзён быў у пустыні, посцячы і молячыся ... Болей »


Слова Жыцця, 3 (485) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

3 (485) 2018

Дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурд (11 лютага) з’яўляецца асаблівай нагодай, каб задумацца над досведам пакут, якія выпадаюць на долю хворых людзей. У гэты час духоўна пераносімся ў грот Масаб’ель, каб ля ног Марыі, якой “Усемагутны ўчыніў вялікія рэчы”, прасіць аб заступніцтве ў важных для нас інтэнцыях, асабліва за пакутуючых у хваробах асоб. Людское цярпенне заўсёды было таямніцай. У адзіноце прабірацца праз ... Болей »


Слова Жыцця, 2 (484) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

2 (484) 2018

Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян, які стаў цыклічным святам экуменізму, прыгадвае пра тое, што ўсе мы з’яўляемся адной сям’ёй Божых дзяцей. У гэты час нанова ўсведамляем сабе, што Хрыстос прыйшоў у свет, каб сабраць авечак у адну Аўчарню. Галоўная мэта Яго місіі – збаўленне чалавека – не можа быць рэалізавана без адзінства. План Бога для чалавецтва, Касцёла, сужэнства, сям’і, супольнасці заключаецца ў тым, каб усе трывалі ў еднасці з... Болей »


Слова Жыцця, 1 (483) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

1 (483) 2018

Некалькі дзён таму мы з верай і надзеяй распачалі наступны год Панскі. Разам з ім атрымалі новы пачатак, будучыню, якая яшчэ не мае канкрэтных абрысаў, але ўжо паступова становіцца нашай рэальнасцю. Кожны новы год для хрысціяніна – гэта шанс і нагода, каб здзяйсняць добрыя справы і фарміраваць сваю “ролю” так, каб яна дала найцудоўнейшыя плады цяпер на зямлі і потым у вечнасці. Таму пачатак года нясе з сабой новыя надзеі і разнастайныя ... Болей »