Слова Жыцця, 11 (517) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

11 (517) 2019

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2019-06-02

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2019 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.slowo.grodnensis.by

Мы з’яўляемся сведкамі таго, як жыццё нястомна паскараецца. Ход аднойчы разагнанай машыны ніхто ўжо не адважыцца стрымаць… Чалавек рухаецца ў тэмпе, які небяспечна нарастае. Яго сэрца пульсуе ў рытме паскоранай штодзённасці, стараючыся паспець за тым, што лічыць важным. Сэрца Езуса таксама б’ецца інтэнсіўна. Жыва рэагуе на ўсе цені і бляскі зямного побыту, паскараецца перад абліччам зла і подласці, балюча ўзмацняецца ў час здрады, калі пакідаюць самыя блізкія, і разам з тым радасна гучыць у хвіліны сустрэчы з любімымі. Яно цярплівае, як сэрца маці, якая ўглядаецца ў сваё дзіця, поўнае пяшчоты і невычэрпных дароў. Гэтае Сэрца не зайздросціць, а цешыцца нават самай маленькай іскрынцы дабра, што заблішчала ў жыцці чалавека. Не выхваляецца, не імкнецца да здабыцця лаўраў. Ніколі не ганарыцца. Не шукае свайго, усё аддаючы любімаму стварэнню. Не гневаецца і не памятае зла, нягледзячы на тое, што шмат разоў было падманута. Яго песняй з’яўляецца праўда, а кожная несправядлівасць наносіць яму рану.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Слова Жыцця, 1 (530) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

1 (530) 2020

У Божае імя мы распачалі новы год Панскі. Як людзі веры ўвайшлі ў невядомую рэчаіснасць з надзеяй і даверам, маючы святое перакананне, што Усемагутны заўсёды пра нас клапоціцца і ні на хвіліну не пакідае. 2020 год у Касцёле ў Беларусі прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ. Такім чынам прагнем ушанаваць юбілей 100-годдзя з дня нараджэння гэтага вялікага Папы, які ў 1991 годзе заснаваў Гродзенскую дыяцэзію і прызначыў яе першага біскупа. Дэвізам го... Болей »


Слова Жыцця, 23 (529) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

23 (529) 2019

Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14). Гэты гімн радасці і праслаўлення спявалі хоры анёлаў у ваколіцах Бэтлеема ў ноч Божага Нараджэння. Сёння тыя ж словы гучаць на вуснах і ў глыбіні сэрцаў вызнаўцаў Хрыста ва ўсім свеце. У святы Нараджэння Пана хвалім і праслаўляем Бога, які ў сваёй бясконцай любові да людзей здзейсніў штосьці неверагоднае: у Асобе свайго Сына Езуса Хрыста стаў сапраўдным Чалавекам, ... Болей »


Слова Жыцця, 22 (528) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

22 (528) 2019

Кожны год падчас Адвэнту перажываем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, становячыся перад тварам невымоўнай любові Бога да чалавека. У гэты святочны дзень мы запрошаны праслаўляць Стварыцеля за прадказаную спрадвеку Жанчыну, патомства якой сатрэ галаву д’яблу, – за Марыю. Маем шчасце жыць, паколькі Бог у Яе Сыне Езусе Хрысце вярнуў нам годнасць Яго дзяцей. Прынізіў сябе, прыняў “постаць слугі” (Флп 2, 7), стаў адн... Болей »


Слова Жыцця, 21 (527) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

21 (527) 2019

У тым, што людзі сёння страшна нецярплівыя, напэўна, не трэба нікога пераконваць. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ў чэргах у супермаркетах, пры пасадцы ў аўтобус ці высадцы з цягніка, звярнуць увагу, калі на вуліцах і ў вітрынах магазінаў з’яўляюцца святочныя дэкарацыі. Сучасны чалавек спяшаецца жыць, хоча мець усё адразу, неадкладна. Божага Нараджэння людзі звычайна праводзяць актыўна. Чым бліжэй, тым гарачэй. Пакупкі, прыбіран... Болей »


Слова Жыцця, 20 (526) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

20 (526) 2019

Бог адкрываецца чалавеку праз сваю міласэрнасць. Як адзначаў св. Ян Павел ІІ, людзі “міласэрную любоў лягчэй за ўсё прымаюць ад Маці” (Dives in misericordia, № 9). Таму нічога дзіўнага, што ад пачатку хрысціянства вернікі звярталіся да Марыі як Маці Міласэрнасці, спадзеючыся, што дзякуючы Яе заступніцтву Бог адорыць іх прабачэннем. Слуга Божы кард. Стэфан Вышыньскі, які будзе абвешчаны бласлаўлёным у наступным годзе, разважаючы ў турэмн... Болей »


Слова Жыцця, 19 (525) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

19 (525) 2019

Сакрэт святых і бласлаўлёных заключаецца ў тым, што яны не столькі набліжаюцца да Бога, бо Ён зусім ні ад іх, ні ад нас на аддаляецца, колькі ўсё глыбей усведамляюць Яго блізкую і нязменную прысутнасць. Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз 17, 28). Яны бачаць Пана не дзесьці ў замагільным свеце, у прывілеяваным месцы ці нават побач з сабой, а найперш у сабе. Св. Ян ад Крыжа ... Болей »


Слова Жыцця, 18 (524) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

18 (524) 2019

Місія нясення Хрыста іншым – ажно да краёў зямлі – няспынна трывае на працягу 2-юх тысяч гадоў. Наказ ісці і абвяшчаць Добрую Навіну надалей застаецца актуальнай і вельмі патрабавальнай задачай, пакінутай Касцёлу Збаўцам. Як Айцец паслаў Сына, так і Сын паслаў апосталаў, а цяпер пасылае нас для рэалізацыі асаблівай місіі збаўлення чалавека. Яе сёння выконвае Касцёл, які па сваёй прыродзе пакліканы, каб абвяшчаць Божае слова, ствараць зг... Болей »


Слова Жыцця, 17 (523) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

17 (523) 2019

Усемагутны прагне мець нас у сваёй апецы, каб былі шчаслівыя. У гэтым няма ніякай іншай выгады, проста Ён найлепш ведае, што для людзей добра. Ён сам ёсць Любоў, таму ўсё, што робіць, з’яўляецца любоўю. Аднак існуе таксама непрыяцель, які ненавідзіць Стварыцеля і тое, што Бог любіць, а асабліва чалавека, бо Усемагутны яго вельмі палюбіў. Гэта д’ябал. Паміж ім і Богам ідзе барацьба, а яе “полем”, “аб’ектам” становяцца людзі. У душы тады ... Болей »


Слова Жыцця, 16 (522) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

16 (522) 2019

Новы навучальны і катэхетычны год – гэта новыя шансы, новыя магчымасці, новы досвед, гэта нагода, каб узяцца за працу над сабой. Цяжка рэалізаваць такія мэты, не змяняючыся. Таму варта не баяцца кожны раз ставіць перад сабой новыя задачы і патрабаванні. Мы жывём у часы, калі дамінуе г. зв. “выхаванне без стрэсу”. Яго тэзісы не маюць у сабе нічога дрэннага, нават наадварот – яны вельмі разумныя: лепш размаўляць з дзецьмі, чым крычаць на... Болей »


Слова Жыцця, 15 (521) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

15 (521) 2019

Хвіліны, праведзеныя ў дарозе, з’яўляюцца часам спакою і засяроджання. Нягледзячы на тлум навокал, чалавек мае нагоду пабыць сам-насам з Богам. Прымаючы свае адносіны з Найвышэйшым, ён гатовы адкрыцца на новае пазнанне Усемагутнага. Можа суцішыцца, падумаць над сапраўдным сэнсам жыцця. Вернік адпраўляецца ў дарогу, каб дабрацца да святога месца як у знешнім сэнсе, так і ва ўнутраным: да святасці ў сабе самім, у сваёй сям’і і яшчэ шырэй ... Болей »