Наша слова, 22 (1433) 2019

Наша слова

22 (1433) 2019

Publication Place: Ліда

Publication Date: 2019-05-29

Editor: Суднік Станіслаў

Publisher: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Салаўіныя трэлі, посвісты драздоў, ціньканне сінічак раздаваліся ў лесе над Нёманам з чацвёртай гадзіны раніцы. Птаства сваім звонкім шчабятаннем вітала ўзыход сонейка. У лесе сярод густой і свежай зялёнай травы жаўцелі кураслепы, зацвіталі суніцы. Уся навакольная прыгажосць прыцягвала турыстаў, якія вырваліся з каменных абдымкаў горада. На аграсядзібе Вайцюшкі 25 траўня адбыўся рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні "Салаўё". Напярэдадні яго па запрашэнні музыкі Змітра Вайцюшкевіча на пленэры працавалі мастакі з Гародні і Менска: Валянціна Шоба, Уладзіслаў Стальмахаў, Галіна Раманава, Таццяна Гардашнікава, Ілона Касабука. Яны аздобілі сядзібу карцінамі і стылізаванымі драўлянымі скульптурамі. Напісаныя ў блакітных колерах, з'явіліся "Анёлы Вайцюшкоў". Вясёлых коцікаў стварыла Таццяна Гардашнікава, каляровымі драўлянымі круглячкамі ўпрыгожыла сцяну дома Галіна Раманава. Наталіць прагу да культурнага адпачынку прыехалі госці з Ліды, Бярозаўкі, Менска, Берасця.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Наша слова

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

Наша слова, 43 (1454) 2019

Наша слова

43 (1454) 2019

У бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла 13 кастрычніка прайшла навукова-папулярная чытацкая канферэнцыя па кнізе М. І. Дзенісевіча "Фінская пастка". Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы беларусаў - былых вязняў фінскіх канцлагераў і развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанавана выстава літаратуры, якая выкрывае антычалавечую практыку фашысцкага генацыду ў гады Другой сусветнай... More »


Наша слова, 42 (1453) 2019

Наша слова

42 (1453) 2019

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, заклапочаны тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі Беларусі, абедзве мовы - беларуская і расейская - ёсць дзяржаўнымі, але ўлады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх даследаванняў, 48 % беларусаў лічаць бела... More »


Наша слова, 41 (1452) 2019

Наша слова

41 (1452) 2019

Адказ "беларуская" на пытанне пра родную мову падчас перапісу насельніцтва - гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства - перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу - надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яг... More »


Наша слова, 39 (1450) 2019

Наша слова

39 (1450) 2019

Як вядома, развіццё чалавецтва трымаецца на яго разнастайнасці. Перш за ўсё, маецца на ўвазе рознасць моваў, культуры, тэрытарыяльных асаблівасцяў, гісторыі. З гэтага складаецца працэс стварэння асобнай нацыі, дзяржавы, асэнсавання кожнага чалавека як яе часткі. Цікава толькі, з чаго пачынаюцца ўсе гэтыя працэсы. Мне заўсёды падавалася - асноўную ролю ў гэтым адыгрывае мова, такая, здавалася б, звычная сістэма рэчаў у паўсядзённым жыцці... More »


Наша слова, 38 (1449) 2019

Наша слова

38 (1449) 2019

Фашысцкая Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб камандуючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглага, а таксама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Берасце). 14 верасня Берасце было занята нямецкімі войскамі. Захопнікі трое сутак атакавалі Берасцейскую цвердзь, якую мужна абаранялі польскія салдаты начале з брыгадным генералам Канстанцінам Плісоўскім. Немцы ў некалькі разо... More »


Наша слова, 37 (1448) 2019

Наша слова

37 (1448) 2019

Ідэя паставіць у Лідзе помнік заснавальніку горада вялікаму князю Гедыміну ўзнікла адразу пасля паспяховай пастаноўкі помніка Францішку Скарыну ў 1993 годзе. Горад паверыў, што гэта можна зрабіць. Першым адгукнуўся на ідэю лідскі скульптар Вадзім Вераб’ёў. Яго дыпломная праца “Заснавальнік горада Ліды вялікі князь Гедымін” была створана ў 2001 годзе і захоўваецца ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі. У 2004 годзе адбыўся “круглы стол” з... More »


Наша слова, 36 (1447) 2019

Наша слова

36 (1447) 2019

У савецкія часы пра такое казалі: "Узнагарода знайшла герояў". Але знайшла яна іх раней, а вось уручыць медалі Рады БНР атрымалася толькі зараз, калі Менск наведаў Мікола Пачкаеў. І наведаў ён радзіму менавіта, каб уручыць медалі БНР кіраўніцтву Таварыства беларускай мовы - Алене Анісім і Алегу Трусаву, а таксама іншым грамадскім дзеячам. Як вядома, Рада БНР - гэта такі своеасаблівы беларускі дэмакратычны ўрад у выгнанні. Паводле стату... More »


Наша слова, 35 (1446) 2019

Наша слова

35 (1446) 2019

21 жніўня адышоў у лепшы свет адзін з найвыдатнейшых гістарычных пісьменнікаў Леанід Дайнека, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Мележа, дзяржаўнай прэміі БССР, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён ствараў мастацкую гісторыю Бацькаўшчыны, перагортваючы пласт за пластом. Яго раманы "Меч князя Вячкі", "Жалезныя жалуды", "След Ваўкалака", "Назаві сына Канстанцінам" увасаблялі рэальных гістарычных асобаў, наталялі прагу чытачоў да спа... More »


Наша слова, 34 (1445) 2019

Наша слова

34 (1445) 2019

Яшчэ, калі ў 70-х гадах пачала працаваць ва Ушацкай раённай газеце, узяла сабе за правіла кожны матэрыял пісаць толькі па-беларуску, хаця на старонках нашага "Патрыёта" ў той час вольна гулялі рускамоўныя лозунгавыя артыкулы і пастановы, а напалову і карэспандэнцыі. Мае калегі Пётр Пратасевіч і Мікалай Лісічонак, якія прыстойна пісалі па-беларуску, у хуткім часе памянялі месца жыхарства. Прыходзілі новыя супрацоўнікі, якія таксама пас... More »


Наша слова, 33 (1444) 2019

Наша слова

33 (1444) 2019

"Паланэз" Дзякуючы ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" ў гарадзенскім выдавецтве "ЮрСаПрынт" свет пабачыў першы нумар слонімскага літаратурнага альманаха "Паланэз". Прыгожае афармленне альманаха каляровымі рэпрадукцыямі карцін слонімскага мастака Міколы Бушчыка, цудоўныя творы слонімскіх літаратараў, пачынаючы ад Кандрата Лейкі і да сённяшняй вясковай школьніцы-паэткі Дар'і Раманавай, зацікавяць чытачоў, як афармленнем... More »