Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2019

Publisher: Кнігазбор

Book Series: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 117

Sizes: 188 с.

ISBN: 978-985-7207-73-2

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2019 by Вінцэсь Мудроў, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі.

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

epub
Мудроў Вінцэсь, Сюжэт

Сюжэт

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Сцёпка Гіль, трыццацігадовы светлавалосы мужчына, замкнуў дзверы, спрытна збег па прыступках і нечакана застыў у непаразуменні. Згадаў, што сястра прасіла прыхапіць для маці начную кашулю. Вярнуўшыся, доўга поркаўся ў шафе, шукаючы тую кашулю, урэшце знайшоў і, пхнуўшы ў торбу, ізноў падаўся з кватэры. Хоць і кажуць, што вяртацца — кепская прыкмета, але праз пару хвілін Сцёпку, можна сказаць, падваліла шчасце. Выходзячы з пад’езда, ён л... More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Нячысцік у фраку

Нячысцік у фраку

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Сіплы гудок скалануў абшар, паблукаў пад высокімі скляпеннямі і замёр, праглынуты бязладным шумам ральганга. — Чё гудят? — запытаўся нехта з майстравых, ляснуўшы абцугамі, і ў адказ яму, аднекуль з супрацьлеглага канца цэха, нема загарлалі: — Ваську Рваного… вагонеткой придавило! Гарачая рэйка хіснулася ў памкненні легчы на рухавыя вальцы, ды так і завісла на ланцугах, асыпаючы долу вогнепырскую акаліну. Майстравыя пераглянуліся, блісну... More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Рыбалка ў Бычках

Рыбалка ў Бычках

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

У эфіры нядзельны канцэрт-віншаванне «Жадаю вам», сто дваццаць дзявяты выпуск, — паведаміў урачысты барытон, і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражанне, што ўнутры яе, па мазгавых звілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсці на-гара, падступаў халодны камяк млосці. Выгаліўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сліну, камяк адступіў, праваліўся на дно страўніка і раст... More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Дзед і ўнук

Дзед і ўнук

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Янка Дудок, шасцідзесяцігадовы дзіцячы пісьменнік, сядзеў на канапе і неадрыўна глядзеў на кніжную паліцу. А калі казаць больш дакладна — на невялічкі, у палец даўжынёй, шыхт напісаных ім кніг. Кнігі стаялі на самым прыметным месцы, паміж зборам твораў Дастаеўскага і чатырохтомнікам Біянкі, і на тле брудна-зялёных тамоў лагодзілі вока сваімі рознакаляровымі карэньчыкамі. Пісьменнік, аднак, глядзеў на тыя карэньчыкі з пакутай і нават з п... More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Патрыцый

Патрыцый

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за камп’ютарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсвятло цадзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменніцкі рот, і Аскольд, штохвілі зяхаючы, керхаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасля кожнага такога позеху кот Патрыцый, які спаў спаў на другім баку манітора, варушыў вухам і ціхенька вякаў. (фрагмент) More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Я прачынаюся ў апраметнай цемры і наструньваю слых. Пад вокнамі, скаланаючы паветра пошчакам конскіх капытоў, едзе брычка, а праз хвіліну па бруку цяжка грукоча хурманка. Неўзабаве хурманка спыняецца і хтосьці сіпата гукае: — Н-но, кур-рва! Міма нас каторы дзень запар возяць параненых жаўнераў. У пакоі холадна. На дыбачках, пацепваючыся ўсім целам, падбягаю да акна, адсоўваю старую коўдру, якую бацька называе мудрагелістым словам «святл... More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Як добра быць паэтам!

Як добра быць паэтам!

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Ад самай раніцы ў дзверы пазванілі. Ігнат паспрабаваў расплюшчыць павекі, але яны заліплі і давялося раздзерці пальцамі. Званок паўтарыўся, пры гэтым гучаў настойліва і нецярпліва. — Заяц, — шапянулі сасмяглыя вусны. Вохкаючы, Ігнат споўз з ложка, заляпаў босымі нагамі. Зайца, суседа з пятай кватэры, ён напачатку не пазнаў. Асыпаны ластаўчыннем твар набух, як рошчына ў дзежцы, і вачэй амаль не было відаць. (фрагмент) More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Начная дарога

Начная дарога

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Студэнцкае жыццё «на бульбе» вядомае. Удзень, пад панылым восеньскім дажджом, збіраеш караняплоды, потым вячэраеш у імправізаванай, збітай з аполкаў і зацягнутай поліэтыленам сталоўцы, нарэшце, куляеш бутэльку «чарніла» і выпраўляешся з сябрамі ў суседнюю вёску на скокі. І выпраўляешся не пехатою, а на калгасным транспарце — пачэпленым да «беларуса» вазку, на бляшаным дне якога рэшткі гною, а на борце пагрозлівы надпіс «Перавозка людзей... More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Песні ранняй вясны

Песні ранняй вясны

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Вось жа так бывае: у сярэдзіне сакавіка, калі зямля крыху прагрэецца, калі на вярбе пачынаюць прабівацца катахі, а па праталінах шпацыруюць гракі, выглядаючы якой спажывы, раптам — звычайна сярод ночы — налятае страшная непагадзь з завірухай, сіпатым ветравеем і снежнымі заносамі. І там, дзе надоечы хадзілі гракі, такім часам паўзуць шэрыя дуйкі-вужакі, і гнуцца пад ветрам зледзянелыя галіны вярбы… (фрагмент) More »


epub
Мудроў Вінцэсь, Перформанс

Перформанс

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

На беразе невялічкай ракі сядзяць два старыя сябры — Васька Лабейка і Лёшка Апейка. Паміж імі, на разасланай газеце, ляжыць пару памідорын, лусты няроўна накроенага хлеба, а крыху зводдаль стаяць, накрытыя чырвонымі капялюшыкамі асавікоў, два вядры з грыбамі. Хлопцы, як гэта яны любяць рабіць пад чарку, абмяркоўваюць актуальныя праблемы. Тэма сённяшняй дыскусіі — маральныя каштоўнасці беларусаў. (фрагмент) More »