be
pdf

Народная Воля 71 (4426) 2019

За здароўе князёў, цароў і прэзідэнтаў заўсёды знойдзецца каму выпіць. Галоўнае – каб было пітво. Колькасць бровараў і прыдарожных корчмаў у Вялікім Княстве Літоўскім сведчыць, што нашы продкі не былі заўзятымі цвярэзнікамі. Але, думаецца, за ўсіх князёў ВКЛ, што займалі вялікакняскі сталец на працягу стагоддзяў, не было выпіта столькі медавухі, колькі спажылі хмельнага напою пад здравіцы Гедыміну дзясяткі тысяч лідчан і гасцей горада падчас фэсту «Lidbeer-2019», што прайшоў у Лідзе 7 верасня. І была ж нагода – на плошчы перад замкам паўстаў конны помнік вялікаму князю, якога гісторыкі лічаць самым паспяховым кіраўніком ВКЛ. За часы княжання Гедыміна княства больш як удвая павялічыла сваю тэрыторыю, упершыню ў адзінай дзяржаве былі сабраны ўсе асноўныя гістарычныя вобласці Беларусі – Панямонне, Брэстчына, Турава - Піншчына, Полаччына і Віцебшчына, што ў будучыні істотна паспрыяла нацыянальнаму гуртаванню і гартаванню беларускага народа. Шасціметровы помнік (аўтары – Вольга Нячай і Сяргей Аганаў) быў адкрыты на запоўненай народам плошчы пад воклічы «Жыве Беларусь!» і гукі сярэдневяковай дуды. Над людскімі галовамі луналі дзяржаўныя і нацыянальныя сцягі, прычым бел-чырвона-белых было значна больш. І ні ў кога гэта не выклікала ні раздражнення, ні панікі, сцяганосцаў не затрымлівала міліцыя. Што ж, аддамо належнае лідскім уладам, – яны зразумелі, якая сімволіка прыйдзецца «да твару» Гедыміну.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-09-10
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org