be
pdf

Гасцінец 16 (277) 2019

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Кожны савецкі школьнік ведаў, што слова «дэмакратыя» сканструяванае з двух грэчаскіх словаў (δήμος — «народ» і κράτος — «улада») і азначае «народаўладдзе». У стагоддзе інтэрнэту Вікіпедыя вызначае дэмакратыю як палітычную сістэму, «у аснове якой ляжыць метад калектыўнага прыняцця рашэнняў з роўным уздзеяннем удзельнікаў на вынік працэсу або на яго істотныя стадыі». Зразумела, Вікіпедыю не варта разглядаць у якасці ісціны ў апошняй інстанцыі. Дэмакратыя на тое і дэмакратыя, што кожны надзелены правам даваць сваё вызначэнне гэтаму сацыяльнаму феномену. Ёсць такое права і ў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. У інтэрв’ю soyuz.by яна ім і скарысталася: «Я магу сказаць, што колькасць прэтэндэнтаў яшчэ да рэгістрацыі большая, чым тры гады таму, і значна большая, чым падчас парламенцкіх выбараў 2008 і 2004 гадоў. Па сутнасці, мы вярнуліся да лічбаў 2000 года, калі былі вельмі яркія і вельмі альтэрнатыўныя парламенцкія выбары. Таму казаць пра тое, як у нас вельмі любіць гаварыць апазіцыя, нібыта ў нас няма дэмакратыі... Пры такой колькасці прэтэндэнтаў, людзей, якія рэальна ідуць у палітыку і хочуць быць палітыкамі, — ну гэта папросту недарэчна». Усё ў руках ЦВК Жыццё не стаіць на месцы. Яно бесперапынна развіваецца — рухаецца ад простага да складанага. У пачатку XIX стагоддзя былі лекары. Яны і кроў пускалі, і зубы вырывалі. Спецыялістаў такога шырокага профілю сёння днём з агнём не знайсці, затое ў звычайнай гарадской паліклініцы можна запісацца на прыём да дзясяткаў спецыялістаў. З дэмакратыяй з часоў Арыстоцеля і П

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2019-11
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2019 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org