be
pdf

Народная Воля 93 (4448) 2019

Выступленне намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі на цырымоніі пахавання парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. Вашы Экселенцыі, шаноўнае спадарства! Сённяшняя цырымонія – гэта сапраўды гістарычны момант, аднолькава важны для беларускага, літоўскага, польскага, украінскага і латышскага народаў. Падзеі тысяча восемсот шэсцьдзясят трэцяга – тысяча восемсот шэсцьдзясят чацвёртага гадоў, якія закранулі тэрыторыі адразу некалькіх дзяржаў Усходняй Еўропы, адбываліся і на нашых землях. Большасць асоб, якім мы сёння аддаём даніну памяці, з’яўляюцца сынамі беларускай зямлі, звязанымі з ёй агульным лёсам. Для беларусаў гэта не толькі ўспамін мінулага, але і – што нават больш важна – магчымасць аддаць належную пашану нашым продкам, спачыўшым на гэтай зямлі. Дзейнасць Кастуся Каліноўскага звязана з перарастаннем беларускага нацыянальна-культурнага руху ў барацьбу за беларускую дзяржаўнасць у форме народаўладдзя. Ужо ў той час дэкларавалася ідэя аб палітычнай суб’ектнасці Беларусі ў адносінах з краінамі-суседзямі. Знакава, што паролем паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з’яўляліся словы: “Каго любіш? – Люблю Беларусь!”. Запаветы змагароў не страцілі актуальнасці і знайшлі працяг у галоўным дэвізе нашай краіны “За моц- ную і квітнеючую Беларусь”, у нашай працы па стварэнні дзяржавы для народа. Асоба Каліноўскага назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі, як і падзеі паўстання дзевятнаццатага стагоддзя.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-11-26
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org