be
pdf

Новы Час 10 (669) 2020

«Чорны панядзелак» падняў беларусаў на нервы. Некаторыя пачалі казаць пра дэвальвацыю, як у 2014 ці нават у 2011 годзе. Паніка на рынках узнікла з-за ўсё той жа нафты, пра якую мы столькі ўжо казалі, што чуць пра яе не хочацца. Што адбылося? Адбылося моцнае падзенне цэнаў на нафту з-за таго, што не было дасягнутае пагадненне паміж Расіяй і АПЕК. АПЕК намагалася абмежаваць здабычу сыравіны. Расія і Казахстан, які да яе далучыўся, на такое абмежаванне не пагадзіліся. У выніку ўжо ў пятніцу кошт барэля нафты знізіўся да 45 долараў. У суботу дзяржаўная нафтавая кампанія Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco абвясціла беспрэцэдэнтнае зніжэнне цэнаў на сваю прадукцыю для кліентаў на ўсіх рынках. Партыі гатунка Arab Light з адгрузкай у красавіку патаннелі на 6 долараў для Азіі, на 7 долараў — для ЗША і на 8 долараў — для Еўропы, дзе саудаўская нафта канкуруе з расійскай Urals. І амаль адначасова заявіла пра павелічэнне здабычы сыравіны да 10–11 мільёнаў барэляў у суткі супраць 9,7 мільёна цяпер. Да таго ж у справы ўлез той самы, што таксама ўжо набіў аскому, каронавірус. З-за хваробы ў свеце ўводзяцца каранціны, спыняюцца прадпрыемствы (асабліва ў Кітаі), адмяняюцца авіярэйсы. Адпаведна — не маецца патрэбы ў паліве і сыравіне. То-бок, попыт на нафту зніжаецца натуральным чынам, тым самым зніжаючы кошт. Як вынік — ф’ючарсныя цэны барэля нафты знізіліся да крытычнага паказніку ў 30 долараў. Апошні раз такія кошты былі ў 1991-м — годзе, калі разваліўся СССР.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-03-13
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org