Нераток Юрась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Юрась Нераток.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Астравец Сяргей, Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999

Астравец Сяргей

Месца выхаду: Горадня-Беласток

Дата выхаду: 2000

Выдавецтва/ друкарня: SETPro Aleksander Maksymiuk

Памеры: 546с., 21см

ISBN: 83-912637-1-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2000 by Сяргей Астравец

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Nowy Świat 23/25 m. 30, Warszawa (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [102], [636]; EEDC — [55]; MiOKB — [6493], [6577]

Сыгнатура: IV.1.AST

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць палітычныя памфлеты з лёгка пазнавальнымі героямі. Аўтар не грэбуе ні газетным стылем, ні пошаснай „трасянкай”, якая стала нормай у „краіне пад белымі крыламі”. Шпацыр па замчышчы Астраўца не будзе лёгкім. Аўтар не забяспечвае нас ні ад удараў галавой аб выступы сцяны, ні ад брыдкіх пахаў з падзямелляў. Але неспадзеўкі ў літаратуры амаль заўсёды цікавыя. А тут яшчэ аўтар клапоціцца пра нашы мазгавыя паўшар’і, якім не давядзецца спаць над старонкамі кнігі.

Беларускія аўтары: Астравец Сяргей

Каталёг: BTH | EEDC | MiOKB

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Астравец Сяргей, Саргасава мора

Саргасава мора

Апавяданні

Астравец Сяргей

У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе… Нельга адкладаць сваё жыццё, калі не... Болей »


Астравец Сяргей, Райскія яблычкі

Райскія яблычкі

Апавяданні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі

Астравец Сяргей

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, най... Болей »


Астравец Сяргей, Каты Ёзафа Ратцынгера

Каты Ёзафа Ратцынгера

Апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні

Астравец Сяргей

Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай аднолькава, кожны па-свойму. Тыя надрукаваныя на машынцы апавяданьні засталіся ў іншых кнігах. Цяперашнія я пісаў, зразумела, на кампута... Болей »


Астравец Сяргей, Янычары

Янычары

Апавяданні

Астравец Сяргей

Кніга апавяданняў Сяргея Астраўца «Янычары» — своеасаблівы літаратурны эксперымент. На яе старонках чытач сустрэнецца з не зусім звычайнымі героямі. Яны, у большасці, не ўкладваюцца ў трафарэтныя межы звычайных, станоўчых з усіх бакоў, маладых людзей. Абвостранае адчуванне адзіноты, несупынны роздум над штодзённымі i штохвіліннымі праблемамі нашага нялёгкага, запалітызаванага жыцця — ix адметная рыса. Спакой, улежнасць, задаволенасць бы... Болей »


Астравец Сяргей, Жалезная заслона з арнаментам

Жалезная заслона з арнаментам

Стэнаграфічная сага

Астравец Сяргей

“Жалезная заслона з арнаментам” напісана ў Гродне. Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў і ўзровень абмеркавання — самахарактарыстыка “міністраў”. Даюцца толькі галасы-дыялогі персанажаў. Але і такімі сродкамі ствараецца перак... Болей »