- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гарадніцкі Яўген Андрэевіч - літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт. Нарадзіўся 29 ліпеня 1951 года ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар звыш ста навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій “Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы” (1986), “Сучасная паэзія і фальклор” (1988; у сааўтарстве з Т. К. Чабан), “Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (2005), “Паэтыка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Суб’ектна-аб’ектныя адносіны” (2010), раздзелаў у калектыўных манаграфіях і зборніках. Выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі ў перыядычным друку. Адзін з аўтараў-укладальнікаў біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” ў 6 тамах (1992 – 1995). Прымаў удзел у стварэнні персанальных энцыклапедый “Янка Купала” (1986), “Максім Багдановіч” (2011). Асноўныя напрамкі даследаванняў: філасофская і эстэтычная праблематыка літаратуры, тэарэтычная паэтыка, метадалогія літаратуразнаўчага аналізу.
Леанід Левін: «Дабро і зло плывуць у адной лодцы». Гутарка Зіновія Прыгодзіча БАРАВІКОВА Раіса, Радасці і пакуты чужога сэрца. Апавяданне БАРАНОЎСКІ Алесь, ***Не веру я ў прыручанасць душы… ***Калі навокал ні душы… ***Адзіхацяць рамонкі лугавыя… ***Мы п’ём свой лёс, нібыта з гладыша… ***Дзічыны... Болей »
У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу... Болей »
Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ... Болей »
Гэта, відаць, з маленства, з тых самых школьных гадоў, адзін з самых хвалюючых тыдняў, — апошні тыдзень жніўня… Пасля некалькіх месяцаў вакацый — наперадзе школа! Сустрэча з сябрамі і самы лепшы букет — любімаму Настаўніку… Як ні дзіўна, але тое трапяткое і ўзнёслае хваляванне не сцёр час. Відаць, у... Болей »
Міжволі згадаўся гэты крылаты радок класіка пасля першай жа вясновай вандроўкі па Міншчыне. Нават ранішнія прымаразкі не развейвалі светлага настрою: усмешлівыя твары людзей, што, нарэшце, дачакаліся вясны, жоўтыя галоўкі нарцысаў ледзь не ў кожным гародчыку, чысціня, упарадкаванасць — насустрач лету... Болей »
ЗАХАВАЛЬНІК КЛЮЧЫКА АД ТАЯМНІЦЫ. Мікола Аўрамчык. Вершы КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Студзень Баравікова Раіса, Што надышоўшы год рыхтуе? Безмацерных Кацярына, Як шпалеры. Апавяданне Гарадніцкі Яўген, Метамарфозы Віктара Шніпа ДЗЯЛЕНДЗІК Анатоль, Эскулап і фея. Аповесць ДЛУГАШ... Болей »
* Змест часопіса «Маладосць» за 2007 год * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Снежань * БАРАВІКОВА Р., «Што год наступны нам рыхтуе...» * БЕЛЬСКАЯ Ірына, «Над зоркамі ёсць вышыня...» * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Адкрыты ўрок, або Знесеныя ветрам * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня * ГАРАДНІЦКІ... Болей »
Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі ... Болей »