be

Гарэцкі Радзім

Гарэцкі Радзім

Радзім Гаўрылавіч ГАРЭ́ЦКІ (нар. 7 снежня 1928, Мінск) — беларускі вучоны-геолаг, грамадскі дзеяч.

Радзім Гарэцкі, сын Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам. У 1930-я — 40-я гады на сям'ю Гарэцкіх абрынуліся палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі знаходзіўся ў высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжай Гары, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і інш.

Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце Р. Гарэцкі сумяшчаў з работай геолагам. У 1952 прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР, дзе працаваў да 1971. Першыя навуковыя працы прысвяціў тэрыторыіыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. З пачатку 1960-х асаблівую ўвагу надае вывучэнню маладых платформ. Па гэтай праблеме ён надрукаваў шэраг прац, сярод якіх вылучаецца манаграфія "Тэктоніка маладых платформ Еўразіі" (1972). Даследаванні дазволілі высвятліць тэктанічныя заканамернасці размяшчэння многіх карысных выкапняў. У выніку даследаванняў Р. Гарэцкага і яго калег у 1965 у Прыараллі быў адкрыты новы газаносны раён.

Важнае месца ў даследаваннях Р. Гарэцкага займае стварэнне тэктанічных карт. Ён актыўна ўдзельнічаў у складанні Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы, Тэктанічнай карты Еўразіі і манаграфій да іх. За ўдзел у стварэнні Тэктанічнай карты Еўразіі Р.Г. Гарэцкі разам з шэрагам вучоных удастоены ў 1969 Дзяржаўнай прэміі СССР.

У 1971 пачаўся этап у навуковай дзейнасці Р. Гарэцкага, звязаны з Беларуссю. У снежні ён вярнуўся ў Мінск і стварыў у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі. У хуткім часе Р.Г. Гарэцкі зрабіўся прызнаным лідэрам тэктанічнай школы Беларусі і Прыбалтыкі. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзяць праблемы тэктонікі старажытных платформ, рэгіянальнай геалогіі, карысных выкапняў Беларусі. У 1972 Радзім Гаўрылавіч быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1976 калектыў спецыялістаў пад яго кіраўніцтвам стварыў Тэктанічную карту Беларусі і сумежных тэрыторый маштабу 1:500 000 і манаграфію "Тэктоніка Беларусі". У 1978 Р.Г. Гарэцкі разам з групай вучоных і геолагаў-практыкаў быў адзначаны за гэта Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 1977 абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.

Важнае месца ў дзейнасці Р. Гарэцкага мелі сумесныя працы з замежнымі геолагамі.

З 1992 па 1997 Р.Г. Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.

З 1990 Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі член Рады, а з 1993 прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Актыўна працаваў з беларускай дыяспарай, быў адным з арганізатараў з'ездаў беларусаў свету. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У сваіх шматлікіх выступлениях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе "Шляхам адраджэння" (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасць Беларусі, адраджэнне беларускай мовы і культуры.

У кнізе "Ахвярую сваім "Я"... (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)" (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.

Крыніца: be.wikipedia.org

Гарэцкі Радзім. Выданьні

Тэрмапілы 19
pdf

Тэрмапілы 19

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

У Саюзе пісьменнікаў адбылося абмеркаванне рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Выклікана яно было, напэўна, тым, што ў друку паявіліся, разам са станоўчымі, і рэзка адмоўныя водгукі на новы твор таленавітага пісьменніка. У прыватнасці, крытык Якаў Герцовіч угледзеў страшныя ідэйныя заганы ў... Болей »

Тэрмапілы 17
pdf

Тэрмапілы 17

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Напрыканцы лета ў вёсцы заўсёды сумна. Нешматлікія яе абітальнікі – на палявых работах, бо ідзе самы прыпар. Заўжды пустая галоўная вуліца, і толькі на лаўках дзе-нідзе сядзяць ля свайго жытла знямоглыя, знясіленыя працай на Ўтопію, пенсіянеры абоега полу. Побач, у пылу, зрэдку валтузяцца мурзатыя дзеці.... Болей »

Тэрмапілы 16
pdf

Тэрмапілы 16

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу... Болей »

Тэрмапілы 14
pdf

Тэрмапілы 14

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Цягнік “Сочы – Мінск” прыйшоў у Адлер апоўначы. Тыя, хто чакаў яго тут, каго прывезлі сюды з Піцунды, з санаторыя, вельмі зарана, амаль адразу ж пасля вячэры, стаміліся сноўдацца па вакзале, не ведаючы, чым заняцца, каб забавіць час: пра курортнае жыццё ім гаварыць не хацелася, бо яно ўжо мінулася, засталося... Болей »

Тэрмапілы 13
pdf

Тэрмапілы 13

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Кіламетрах у шасці ад мяжы Клічаўскага і Бярэзінскага раёнаў, на клічаўскім баку, сярод балатоў і разналесся, ёсць невялікая вёска Аколіца. Мая родная вёска. Напісаў "ёсць" і нібы спатыкнуўся: хаця і сёння там жывуць людзі, праўда, засталося іх няшмат, можа, толькі ў пяці ці шасці хатах. Напісаў "невялікая"... Болей »

Тэрмапілы 12
pdf

Тэрмапілы 12

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* ЗАПІСКІ ЯНЫЧАРА * ПРЫВІДЫ РОДНАГА “БЕЛАВЕЖСКАЯ” АНТАЛОГІЯ 1958–2008 гг. * Sawinkow Andrzej, Nadziei Artymowicz poezja egzystencjalnego niepokoju w kontekście tożsamościowym * Supa Wanda, Poetyka prozy Michała Androsiuka * Бадлер Шарль, МАЛЕНЬКІЯ ПАЭМЫ Ў ПРОЗЕ * Бядуля Змітрок... Болей »

Тэрмапілы 10
pdf mp3

Тэрмапілы 10

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Андрыч Іва, ЗНАКІ ЛЯ ДАРОГІ * Буйнюк Юрка, ДЗЯЎЧАТЫ. СПЕЛЫЯ ЧАРЭШНІ ГУБ ТВАІХ. ФЕНІКС. ЧАРОЎНА ЧЭРВЕНЬСКІМ ВЕЧАРАМ * Вярцінскі Анатоль, ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА.Трыпціх * Гарэцкі Радзім, Беларускія нацдэмаўкі. Туга па наасферы * Геніюш Ларыса, “Мяне нельга нават успамінаць...” (лісты) ... Болей »

Філаматы 2 (5)
pdf

Філаматы 2 (5)

Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)

* In memoriam * Да чытачоў * Гарэцкі Радзім, Ці багатая Беларусь на мінеральныя рэсурсы? * Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына, Антоній Тызенгаўз - стваральнік мануфактур, асветнік і мецэнат * Плиско Михаил, Что принесет обществу мажоритарная система голосования * Силицкий Виталий... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org