- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард.
Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька -- Гібок-Гібкоўскі Сямён Фёдаравіч, беларус, маці -- Анастасія Маркаўна, украінка.
Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах. У 1967 годзе паступіў ў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, які закончыў ў 1971 годзе. Служыў тэрміновую воінскую службу ў Савецкай Арміі з 1971 па 1973. З 1974 па 1990 працаваў інжынерам, канструктарам ў шэрагу мінскіх канструктарскіх бюро. У 1989 годзе паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў з адзнакай у 1995 годзе.
З 1990 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры у СШ № 160 горада Мінска. У красавіку 1993 годзе быў запрошаны на працу рэдактарам аддзела літаратуры беларускага часопіса "Роднае слова". З кастрычніка 1996 года -- рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса "Беларусь". З 1997 года па 1999 год адначасова працаваў у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", дзе стаў лаурэатам прэміі гэтага штотыднёвіка за 1997 году за лепшую публіцыстычную публікацыю года.
Першыя творы (вершы, крытычныя артык.) былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Друкаваўся ў у штотыднёвіку "ЛіМ", газетах "Народная воля", "Свабода", "Настаўніцкая газета", "Звязда", "Советская Белоруссия", "Рэспубліка", "Народная газета", часопісах "Роднае слова", "Беларусь", "Нёман", "Маладосць", "Horizons. Горизонты" і іншых выданнях.
За лепшую журналісткую працу 1999 года у Рэспубліцы Беларусь атрымаў званне лаурэата прэміі "Залатое пяро" БСЖ, а ў 2001 годзе за цыкл філасофска-публіцыстычных матэрыялаў "Анатомія жыцця" ў часопісе "Беларусь" стаў лаурэатам прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне журналістыкі.
Пасля закрыцця у 2004 года часопіса "Беларусь" з лютага 2005 года працаваў у часопісе "HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ". Пасля закрыцця гэтага часопіса у канцы 2007 года супрацоўнічае з вядучымі выданнямі Беларусі.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кнігі вершаў "Насамрэч" (2007), пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радыры "Прыгоды Чыпаліны" (2010).
“Лідачка... Марына... Тамара... Ларыса...” Жаночыя імёны, як назойлівыя пчолы, настойліва ўсплываюць у куточках памяці Сяргея Андрэевіча, і кожная з іх нібы імкнецца ўджаліць, хоць і соладка, але адначасна і востра балюча… Самым патаемным і дарагім з усіх для яго быў куточак, дзе назаўсёды застаўся вобраз... Болей »
Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард. Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Першыя творы (вершы, крытычныя артык.) былі апублікаваныя ў газеце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе. Друкаваўся ў у штотыднёвіку "ЛіМ"... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка... Болей »
Было яму ўжо за трыццаць, калі ён пусціў у людзі свой першы паэтычны зборнік — «Песню пра хлеб». Зборнік невялічкі, але ўсе ўбачылі, што ў беларускую літаратуру прыйшоў паэт з Божай ласкі. Кружыцца ў скверы кляновае лісце, Як быццам шукае яно сабе выйсце… Такімі простымі словамі пачынае А. Вярцінскі... Болей »
Беласточчына да канца 1980-х знаходзілася за культурнай заслонай, вывешанай савецкай уладай. І хоць не была тая заслона ў поўнай ступені жалезнай, творы Надзеі Артымовіч напоўніцу адкрыліся беларускай грамадскасці толькі з пачаткам перабудовы. Вершы яе прыйшліся якраз дарэчы ў часы паўставання новай... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »