- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Грыбоўскі - гісторык, доктар навук.
Нарадзіўся 6 сакавіка 1979 г. у вёсцы Забрэззе на Валожыншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001), поўны курс Беларускага Калегіюму па спецыяльнасці «Найноўшая гісторыя» (2001). У 2001-2005 гг. працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела вайсковай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля навучаўся ў аспірантуры Гістарычнага Інстытута Варшаўскага ўніверсітэта. Ад 2008 г. працуе на Кафедры міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. У 2005 г. абараніў кандытацкую працу прысвечаную ўдзелу беларусаў у Польскім войску. У 2012 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме беларускага незалежніцкага руху.
Спецыялізуецца ў вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыі Беларусі і Польшчы ў 20 ст. Аўтар звыш 200 навуковых публікацыяў у Беларусі, Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Латвіі, Балгарыі, Сербіі, Украіне і Расіі. Суаўтар манаграфіяў «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны» (2003) і «Беларусы ў бітве за Монтэ Касіна» (2004). Аўтар навуковых манаграфіяў «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918 – 1945 гг.» (Санкт-Пецярбург 2006; Варшава 2007), «Пагоня паміж Белым Арлом, Свастыкай і Чырвонай Зоркай. Беларускі незалежніцкі рух у 1939 – 1956 гг.» (Варшава 2011) і «У службе Рэчы Паспалітай. Вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнання ў Польскім войску ў 1919 – 1949 гг.» (Варшава 2016). Сябра Беларускага гістарычнага таварыства.
За навукова-даследчыцкую дзейнасць неаднаразова быў адзначаны прэстыжнымі стыпендыямі і ўзнагародамі, у тым ліку медалём Рго Меmогіа (2005), узнагародай Klio (2007), узнагародай тыднёківа «Polityka» (2008), стыпендыяй Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы (2012), Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020) і інш.
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »
Наша гістарычная літаратура аддала нямала ўвагі праблеме навучання выхадцаў з беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага за мяжой. Прыблізна такая ж сітуацыя назіраецца і ў гістарыяграфіях суседніх краін. Тамтэйшыя даследчыкі таксама прыклалі шмат намаганняў, высвятляючы розныя аспекты атрымання вышэйшай... Болей »
Тэма нумару: Ахвяры і каты. Паводле сваёй тэматыкі нумар з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай “Паліцаі і партызаны” , то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Ужо шмат гадоў у беларускіх інтэлектуальных колах вядуцца (у тым ліку... Болей »
Тэма нумару: Партызаны і паліцаі. Тэксты, уключаныя ў гэтае выданне, у большасці сваёй прысвечаныя якраз адлюстраванню розных бакоў вышэйадзначаных аспектаў гісторыі Беларусі пад нямецкай акупацыяй у 1941—1944 гг. Тут ёсць як публікацыі, прысвечаныя праблемам нацысцкага тэрору, здзяйснянага немцамі пры... Болей »
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »
"Politeja" jest pismem naukowym Wydziału Studiów Międzynarodowych i Politycznych Uniwersytetu Jagiellońskiego w Krakowie publikującym artykuły naukowe z dziedziny szeroko pojętych nauk politycznych, stosunków międzynarodowych oraz kulturoznawstwa. Zapraszamy Autorów - pracowników naukowych i doktorantów... Болей »
* Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генэральнай акругі Беларусь (Менск, 8—10 красавіка 1943 году) * Акерман Фэлікс, Добры падмурак для будучых дасьледаваньняў * Акерман Фэлікс, Кніга пра падвойную акупацыю * Акерман Фэлікс, Нямецкая акупацыя Горадні ў чэрвені 1941 — ліпені 1944 гг. ... Болей »
* Страявы вайсковы статут Беларускай Самааховы * АПЭЛЬБАЎМ ЭН, Як Гітлер мог перамагчы * БАРТУШКА МАРК, Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гадах * БРАКЕЛЬ АЛЯКСАНДАР, «Найбольш небясьпечны гнеў сялянаў…» Забесьпячэньне партызанаў і іх стаўленьне да мірнага насельніцтва * ГЕЛАГАЕЎ... Болей »
* Бортнік Ігар, Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў ананімнай працы "Размова Паляка з Літвінам" * Гагуа Руслан, Грунвальдская бітва ў паведамленнях Энеа Сільвіа Пікаламіні * Грыбоўскі Юры, Рада БНР на эміграцыі і праекты інтэграцыі Цэнтральна-Усходняй Еўропыў 1945-1956 г. * Жарская... Болей »
Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя... Болей »