Лепешаў Іван

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1924 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Іван Лепешаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Астаповіч Антон

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Антон Астаповіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Слова Жыцця, 14 (520) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

14 (520) 2019

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2019-07-14

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2019 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.slowo.grodnensis.by

У рэлігійным сэнсе шкаплер азначае вопратку, асвечаны ўбор. Ужо ў Старым Запавеце адзенне было сімвалам Божых дабрадзействаў, апекі Провіду і моцы, удзеленай чалавеку Усемагутным. Выключная вопратка Юзафа з’яўлялася выразам любові айца да сына (параўн. Быц 37, 3). Плашч, падараваны Давіду Ёнатанам, сімвалізаваў прыязнасць (параўн. 1 Сам 18, 4). У Ісаі чытаем: “Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўлення, плашчом справядлівасці ахінуў мяне” (Іс 61, 10). А калі Ілля быў узяты ў Неба, адразу ж скінуў свой плашч Елісею, і такім чынам дух настаўніка перайшоў на вучня (параўн. 2 Вал 2, 14). У Новым Запавеце нават махры плашча Езуса, кранутыя з верай, перадаюць аздараўленчую моц (параўн. Мк 5, 27–29). Св. Павел шматразова прадстаўляе жыццё ў Хрысце як апрананне ў Яго (параўн. Рым 13, 14; Гал 3, 27), апрананне ў вучня Езуса. Значэнне шкаплера – знака знешняй прыналежнасці да брацтва – сапраўды вялікае. Адна яго частка спускаецца на грудзі, пакрывае сэрца. Гэта азначае, што яно павінна пульсаваць у рытме Беззаганнага Сэрца Марыі. Павінна біцца для Хрыста і для бліжніх, а таксама заставацца адкрытым на натхненне Святога Духа, падобна, як было на яго адкрыта сэрца Маці Божай.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Слова Жыцця, 17 (523) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

17 (523) 2019

Усемагутны прагне мець нас у сваёй апецы, каб былі шчаслівыя. У гэтым няма ніякай іншай выгады, проста Ён найлепш ведае, што для людзей добра. Ён сам ёсць Любоў, таму ўсё, што робіць, з’яўляецца любоўю. Аднак існуе таксама непрыяцель, які ненавідзіць Стварыцеля і тое, што Бог любіць, а асабліва чалавека, бо Усемагутны яго вельмі палюбіў. Гэта д’ябал. Паміж ім і Богам ідзе барацьба, а яе “полем”, “аб’ектам” становяцца людзі. У душы тады ... Болей »


Слова Жыцця, 16 (522) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

16 (522) 2019

Новы навучальны і катэхетычны год – гэта новыя шансы, новыя магчымасці, новы досвед, гэта нагода, каб узяцца за працу над сабой. Цяжка рэалізаваць такія мэты, не змяняючыся. Таму варта не баяцца кожны раз ставіць перад сабой новыя задачы і патрабаванні. Мы жывём у часы, калі дамінуе г. зв. “выхаванне без стрэсу”. Яго тэзісы не маюць у сабе нічога дрэннага, нават наадварот – яны вельмі разумныя: лепш размаўляць з дзецьмі, чым крычаць на... Болей »


Слова Жыцця, 15 (521) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

15 (521) 2019

Хвіліны, праведзеныя ў дарозе, з’яўляюцца часам спакою і засяроджання. Нягледзячы на тлум навокал, чалавек мае нагоду пабыць сам-насам з Богам. Прымаючы свае адносіны з Найвышэйшым, ён гатовы адкрыцца на новае пазнанне Усемагутнага. Можа суцішыцца, падумаць над сапраўдным сэнсам жыцця. Вернік адпраўляецца ў дарогу, каб дабрацца да святога месца як у знешнім сэнсе, так і ва ўнутраным: да святасці ў сабе самім, у сваёй сям’і і яшчэ шырэй ... Болей »


Слова Жыцця, 13 (519) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

13 (519) 2019

Адпачынак не можа быць раўназначны бяздзейнасці. Ён павінен адрознівацца ад паўсядзённых заняткаў: асобе, якая працуе інтэлектуальна, патрэбна больш руху і актыўнасці, якая працуе фізічна – палёгка для цела і напружванне розуму. Варта ладзіць падарожжы, прымаць удзел у пілігрымках, а рэшту вольнага часу прызначаць на культурныя падзеі і дастаткова доўгі, спакойны сон. Неабходна таксама памятаць пра рэчы, ад якіх не можа быць водпуску. Я... Болей »


Слова Жыцця, 12 (518) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

12 (518) 2019

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў нашыя дамы стукаецца сам Хрыстос. Выходзіць з касцёла, дзе жыве ў табернаклі, праходзіць вуліцамі, па якіх крочым кожны дзень, і ўсклікае: “Я хачу ведаць, дзе і як вы жывеце, аб чым Я павінен папрасіць Айца для вас”. Менавіта так можна самым простым чынам перадаць глыбокі сэнс свята Божага Цела. Наколькі ж актуальны заклік св. Яна Паўла ІІ: “Не бойцеся, адкрыйце дзверы Хрысту”! Збаўца за... Болей »


Слова Жыцця, 11 (517) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

11 (517) 2019

Мы з’яўляемся сведкамі таго, як жыццё нястомна паскараецца. Ход аднойчы разагнанай машыны ніхто ўжо не адважыцца стрымаць… Чалавек рухаецца ў тэмпе, які небяспечна нарастае. Яго сэрца пульсуе ў рытме паскоранай штодзённасці, стараючыся паспець за тым, што лічыць важным. Сэрца Езуса таксама б’ецца інтэнсіўна. Жыва рэагуе на ўсе цені і бляскі зямного побыту, паскараецца перад абліччам зла і подласці, балюча ўзмацняецца ў час здрады, калі ... Болей »


Слова Жыцця, 10 (516) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

10 (516) 2019

Цудоўнай традыцыяй у Гродзенскім Касцёле сталі штогадовыя сустрэчы моладзі, якія адбываюцца на пачатку мая. Мноства хлопцаў і дзяўчат прыбываюць з розных куткоў дыяцэзіі, каб супольна падзякаваць Богу за цудоўны дар маладосці, за скарб веры, які атрымалі ад папярэдніх пакаленняў, за ласку святога хросту, якая раз і назаўсёды далучыла іх да супольнасці Хрыстовага Касцёла. Маладыя людзі збіраюцца разам на заклік сэрца ў перакананні, што ... Болей »


Слова Жыцця, 9 (515) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

9 (515) 2019

Першыя і апошнія заклікі літаніі адносяцца непасрэдна да Стварыцеля, астатнія – да Маці Божай, указваючы на розныя аспекты Яе жыцця. Малітва выражае духоўную прыгажосць Марыі, што з’яўляецца плёнам збаўчага дзеяння Пана ў Яе жыцці. Таму Ларэтанская літанія – найперш малітва праслаўлення Усемагутнага, які дзейнічае з моцай і перамяняе стварэнне. У гэтай малітве мы пералічваем разнастайныя характарыстыкі, каб найбольш поўна выразіць таямн... Болей »


Слова Жыцця, 8 (514) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

8 (514) 2019

У гэтыя дні здзяйсняецца праўда пра тое, што “калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён” (Ян 12, 24). Перажываем гадзіну праслаўлення Збаўцы. Ён прайшоў праз смерць і ўваскрос, каб даць нам жыццё. Ахвяра Езуса Хрыста на крыжы аб’явіла аб дасканалай любові Бога да свету. Пустая магіла з’яўляецца нямым сведкам цэнтральнай падзеі ў гісторыі чалавецтва – змёртвыхпаўстання нашага... Болей »


Слова Жыцця, 7 (513) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

7 (513) 2019

Цэнтральнай падзеяй Вялікага тыдня становіцца Пасхальны Трыдуум. “Святкуючы Таямніцу Збаўлення, Касцёл адкрывае багацці збаўчых учынкаў і заслуг свайго Пана так, што яны прадстаўляюцца, як гэта было ва ўсе часы, каб вернікі дакрануліся да іх і атрымалі ласку збаўлення” (Канстытуцыя аб святой літургіі №102). Як хрысціяне мы не можам забывацца, што Вялікі тыдзень – гэта вялікая Таямніца веры. Без веры ў Хрыста не пражывём адпаведным чынам... Болей »