be

Дзіцячая літаратура

Пра Кастуся

Пра Кастуся

Гістарычны комікс, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць”, выйшаў да гадавіны паўстання 1863—1864 гадоў

“Пра Кастуся” — так называецца кніга. Малюнкі і афармленне зробленыя маладым мастаком і музыкантам Уладзімірам Дрындрожыкам. Куратар гэтага ўнікальнага праекта — паэт, літаратуразнавец Анатоль Івашчанка. Як вядома, п’еса Караткевіча была напісаная да стагоддзя паўстання. Стваральнікі комікса лічаць... Болей »

Фрэскі
pdf epub mobi fb2

Фрэскі

абразкі і апавяданні
Тарасаў Сяргей

Кніга вядомага археолага і пісьменніка Сяргея Тарасава складаецца з апавяданняў і абразкоў, прысвечаных стражытнай гісторыі краіны — яе гарадам і замкам, а таксама нашым славутым землякам. У шэрагу твораў даўніна суседнічае з сучаснасцю.... Болей »

На хвалях дзяцінства
pdf

На хвалях дзяцінства

казкі, гісторыі, вершы
Нагорны Алег

У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў праваслаўнага аўтара, прызначаных для чытання дзецям. Разлічана на самы розны ўзрост. Напрыклад, Умывайкай, Лятайкай і лічылкамі дарослыя, нібы своеасаблівай гульнёй, могуць цешыць ужо немаўля, развіваючы пасіўнае маўленне. Прозу слушна (хаця... Болей »

Бацькаўшчына

Бацькаўшчына

Зборнік гістарычнай літаратуры

Да 825-х угодкаў памяці аб Ефрасінні (Еўфрасінні) Полацкай, асветніцы перыяду Кіеўскай Русі і лершай жанчыне, прылічанай да святых, прымеркаваны шосты выпуск штогодніка гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына». У «Кнігу Прадславы» ўвайшлі празаічныя, паэтычныя творы, даследаванні, прысвечаныя ўнучцы князя... Болей »

LEMANTAR = ЛЕМАНТАР
pdf

LEMANTAR = ЛЕМАНТАР

dla škołaŭ i chatniaha navučańnia = для школаў і хатняга навучаньня
J. H.

Hety lemantar układzieny pavodle hukavoha metadu, jak układalisia j jinšyja biełaruskija lemantary ŭ 20-tych hadoch. Roźnica chiba tolki taja, što ŭ jim złučany dva šryfty — łacinka j kirylica. Biełarusy z daŭnych časoŭ karystalisia dvuma šryftami. U našym lemantary łaciničny šryft pastaŭleny kirujučym... Болей »

Беларуская байка
pdf

Беларуская байка

Зборнік

Упершыню ў такім аб'ёме сабраны лепшыя беларускiя байкi пісьменнікаў дарэвалюцыйнага i савецкага перыядаў: Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, У. Корбана, Р. Барадуліна, Э. Валасевiча, Н. Гiлевiча, У. Паўлава і iнш.... Болей »

Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі
pdf

Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі


Чарняўскі Міхась

У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту... Болей »

Ішоў коця па канапе
pdf

Ішоў коця па канапе

вершы, загадкі і адгадкі, казкі-пераказкі
Барадулін Рыгор

Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра... Болей »

Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918)
pdf epub mobi fb2

Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918)

Падзеі. Даты. Ілюстрацыі.
Арлоў Уладзімер, Сагановіч Генадзь

Шмат хто кажа, што гісторыя ня можа быць цікавай, але толькі калі яе не распавядаюць выдатны гісторык Генадзь Сагановіч і ня менш выдатны гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На стронках адмысловага выданьня перад намі пралятае больш чым дзесяцівяковая гісторыя Беларусі ад першай ўзгадкі пра Полацак... Болей »

Мір нам патрэбен
pdf

Мір нам патрэбен

Хрэстаматыя для VI класа
Варабей Лідзія, Раманюк Люба

Wypisy dla klas VI szkół z białoruskim językiem nauczania... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org