- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі кампазітар Алег Міхайлавіч Чыркуп працуе ў розных жанрах. Ён аўтар аперэты «Калі заспявае певень», дзіцячых опер, кантаты, сімфанічных паэм, камерна-інструментальнай і вакальнай музыкі. Але галоўнай сферай творчасці кампазітара з'яўляюцца песні, змест якіх ахоплівае шырокае кола тэм і вобразаў.... Болей »
"Паглядзеў кіно / Дый зноўку / Ясь шкадуе / Ў лесе воўка. / Не, няпраўда, / Ён — не злыдзень, / Ён галодны / Цэлы тыдзень / Без нары ён, / Без бярлогі, / Яго кормяць, / Кажуць, ногі. / Эх, забег бы /Ён да Яся — / Мама смажыць / Бульбу з мясам. (А. Пісьмянкоў: Ясеў воўк)... Болей »
Сярод лясоў наднёманскіх, / Густога сасняка / Жыла малая Верачка - / Дачушка лесніка, / Дружыла яна з дрэвамІ, / 3 птушынаю сям'ёй, / Звярынай усялякаю / I з ягадай лясной. // Ды вось аднойчы восенню, / Лес, чуе, не пяе. / I стала ёй нявесела, / Сум агарнуў яе. // Шкада ёй ападаючых / Лістоў і матылькоў... Болей »
У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця".... Болей »
Гэта кніга, створаная на мяжы XX і XXI стагоддзяў, адкрывае серыю літаратурна-мастацкіх выданняў з аднаймённай назвай «Сем цудаў Беларусі». У наступных кнігах серыі - легенды пра чароўныя пацеркі - рэкі і азеры, апавяданні аб легендарных беларускіх гарадах, рэдкіх і зніклых птушках і жывёлах нашага... Болей »
Жыў сабе сіраціна Янка, леснікоў сын. Бацькі яго памерлі, а радні ніякай не было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хатцы. А каб весялей было, гадаваў пярэстага катка. Прывык да яго каток. Бывала, куды гаспадар ідзе, туды і ён. Пайшоў аднойчы Янка дровы збіраць..."... Болей »
Гэтая кніжка незвычайная, бо яе напісалі дзеці - вучні розных школ Беларусі. У кніжку ўвайшлі лепшыя казкі з тых, што былі дасланы на конкурс «Усім па казцы», абвешчаны Беларускім фондам сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы - дзецям».... Болей »
У гэтай кніжцы сабраны вядомыя беларускія народныя казкі: гераічныя, чарадзейныя бытавыя, а таксама казкі пра жывёл.... Болей »
Казкі графіні Сафіі дэ Сэгюр (1799-1874) уваходзяць у скарбонку найлепшых французскіх літаратурных казак, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. У кнігу ўвайшлі тры казкі з аднайменнага зборніка пісьменніцы. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.... Болей »