- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад гісторыі партызанскага руху на беларускіх землях да сучасных метадаў барацьбы грамадзян за свае правы. Ці сапраўды беларусы - нацыя партызан або гэта толькі папулярны міф? І што рабіць, каб наблізіць доўгачаканую перамогу? Адказы на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні знойдуцца ў гэтай кнізе.... Болей »
Зборнік “Мікола Равенскі” — першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і гімна “Магутны Божа”. Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, гэтак і паваеннага-эміграцыйнага... Болей »
На мяжы 1970—1980-х гг. супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР Алег Бембель для сваёй дысертацыі зрабіў апытанне сучаснікаў, што яны думаюць пра беларускую мову, яе стан і перспектывы. Адказы сабраў у кнігу, дадаў ўласныя разважанні, паслямову Уладзіміра Караткевіча, але выдаць у... Болей »
Przedmiotem moich badań zaprezentowanych w niniejszej monografii jest cywilizacyjna przynależność Europy Wschodniej w pracach wybitnych teoretyków wielości cywilizacji, sposób przedstawienia przez nich jej historii oraz problemów narodowościowych, a zwłaszcza problemu odrębności Ukraińców i Białorusinów... Болей »
Дадзеная кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Праца напісана на падставе крыніц з архіваў Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расіі.... Болей »
На апошнім этапе вайны ў складзе Чырвонага Войска было дзесяць дзейнічаючых франтоў. Кожны фронт – гэта згуртаванне армій. Некаторыя франты былі невялікімі – усяго чатыры-пяць армій, але былі і гіганцкія, як 1-ы Беларускі, у складзе якога было дванаццаць армій, уключаючы адну паветраную і дзьве гвардэйскія... Болей »
Інтэрвію першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча (1939–2022), якія гучалі на Радыё Свабода больш за тры дзесяцігодзьдзі, адметныя сваёй шчырасьцю, адданасьцю гуманізму, дэмакратычным каштоўнасьцям і нацыянальнай культуры.Чалавек, які арганізаваў сустрэчу ў Белавескай пушчы, на якой... Болей »
“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў... Болей »
Кожная вёска мае сваю гісторыю, свае звычаі, свае песні і сваю мову. Гаворка адной вёскі адрозніваецца ад гаворкі другой. У гэтым адметнасць. Ды і седзячы на лавачках перад плотам жанчыны, дзяўчаты спяваюць нібыта такія ж, нібыта тыя самыя песні, але ў кожнай вёсцы свая версія, непадобная да іншых. Кніга... Болей »
Ня раз даводзілася чуць пра штучнасьць стварэньнея беларускай дзяржаўнасьці ды падзякі савецкай уладзе за яе стварэньне. Яшчэ адзін довад натуральнасьці зьяўленьня на мапе сьвету Рэспублікі Беларусь якраз досьлед Ігара Пушкіна прысьвечаны ўзброенаму супраціву савецкай уладзе ў 20-30-х гадох ХХст. на... Болей »