- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генадзь Бураўкін з тых, каго таксама змалку аблашчыў адмысловы нябесны промень, ажывіў ягоную здольнасць да Яе Вялікасці Паэзіі і тым самым яшчэ ў школьным узросце вывеў на нялёгкі грамадзянскі і творчы шлях. І яму прыйшлося прайсці выпрабаванне многіх ва ўсе помныя гістарычныя эпохі, хто трымаў экзамен... Болей »
У мой прыватны архіў нядаўна трапіў адзін рэдкі і арыгінальны фотаздымкак Гальяша Леўчыка (сапраўднае прозвішча Ілля Міхайлавіч Ляўковіч,1880-1944) – беларускага паэта, калекцыянера, мастака і музыканта. Гальяш Леўчык быў родам са Слоніма. Пасля павятовай двухкласнай школы ў Слоніме працаваў чарцёжнікам... Болей »
За некалькі месяцаў да майго вызвалення ў 1947 годзе сярод лагернікаў праводзілася апрацоўка лепшых спецыялістаў даць падпіску пасля заканчэння тэрміну на пераход у распараджэнне ГУЛАГа. Прапаноўваліся розныя месцы і пасады, умовы, кватэра і г.д. Некаторыя, безумоўна, на гэта ішлі, пагаджаліся. Кіраўніцтва... Болей »
Кніга прысьвячаецца памяці ўсіх беларусаў, хто ўклаў сваю працу, сілы і сродкі ў заснаваньне, фармаваньне і разьвіцьцё беларускай прысутнасьці ў Нью-Ёрку, хто былі адначасна і будаўнікамі Амэрыкі, што дала прытулак выгнанцам з Беларусі і стала іх другой радзімаю. Таксама прысьвячаю кнігу маім сябрам... Болей »
Яшчэ ў мінулым стагоддзі пад рэдактараствам Аляксея Сапунова вышлі пяць тамоў па гісторыі Віцебска. Выданне "Віцебская даўніна", бадай, адно з найбольш поўных і грунтоўных даследаванняў па гісторыі роднага гораду. Жыццёвы шлях гэтага чалавека цалкам і бесперапынна быў звязаным з гісторыяй. Доўгі час... Болей »
“...Усе бачылі нястачу віна...” — архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні. Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе... Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст.... Болей »
Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэкакаталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі... Болей »
Сойм быў галоўным прадстаўнічым органам у Вялікім Княстве Літоўскім ў XV - першай палове XVI стст. Гэтая інстытуцыя прайшла доўгі шлях станаўлення ад агульназемскіх сходаў да з’ездаў, якія прадстаўлялі прывілеяваныя станы. У аснове шляхецкіх з’ездаў ляжала разуменне аб роўнасці ўсёй шляхты, бо князёў... Болей »
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і... Болей »
Кніга распавядае аб дзейнасці дзіцячых скаўцкіх арганізацый. Акрамя гісторыі беларускага скаўтынгу коратка падаецця методыка прагрэсіўнага міжнароднага руху, што паспяхова дзейнічае больш чым у 215 краінах свету. Кніга ставіць перад грамадскасцю мэту далучэння дзяцей і моладзі да сусветнай супольнасці.... Болей »