be

Культура

Марыян Пецюкевіч
pdf

Марыян Пецюкевіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным... Болей »

Паўстанне 1863 года і Ваўкавышчына
pdf

Паўстанне 1863 года і Ваўкавышчына


Быхаўцаў Мікалай

Даследаванне прысвечана паўстанню 1863-1864 гадоў у Ваўкавыскім павеце і абапіраецца на дакументы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільні, а таксама на іншыя крыніцы. Большасць з архіўных крыніц апублікавана ўпершыню, што само па сабе... Болей »

Белы крыж над белаю зямлёй...
epub

Белы крыж над белаю зямлёй...


Рублеўская Людміла

Абмаляваць сёньняшні стан нацыянальнай літара-туры — задача, шчыра кажучы, вартая падручніка і калектыву аўтарытэтных аўтараў. Літаратура — жывы арганізм, з ягонымі хваробамі і этапамі біялагічнага разьвіцьця, з унутранымі пухлінамі і ранамі, што нанесеныя звонку. І мы, клетачкі гэтага яшчэ жывога, нягледзячы... Болей »

Трое ў адным пакоі
epub

Трое ў адным пакоі

Эсэ
Кудравец Анатоль

Ён зайшоў у маленькі рэдакцыйны пакойчык, як заўсёды, без стуку, рашуча і нечакана. Раптам расчы-няюцца дзьверы, і вось ён — Віктар Карамазаў усёй сваёй мажной постацьцю: ці то дзьверы вузкія, ці сам шырокі. Дзьверы як дзьверы, стандартныя, для ўсіх. Значыць, вінаватыя плечы. Галава ў вянку сівых распатланых... Болей »

Ліст у Галактыку «Млечны шлях»
epub

Ліст у Галактыку «Млечны шлях»

Аповесьць
Станкевіч Юры

“Запамінайце”, — казаў ён. Вучні амаль ня слухалі яго, але Настаўніка гэта непакоіла мала. “Калі хоць адзін з іх засвоіць, задасьць сабе пытаньне і зацікавіцца — дык, значыць, маё існаваньне і мая праца ня будуць марнымі”. “Запамі-найце, — казаў ён, — і вы калі-небудзь усьвядоміце прызнаньне неабавязковасьці... Болей »

Віцебскія эцюды
epub

Віцебскія эцюды


Рублеўскі Сяргей

Надарылася мне ў Кёльне паглядзець рэтрасьпектыўную выставу Казіміра Малевіча. Бадай, усё, што стварыў славуты мастак, ды яшчэ палотны, кераміка вучняў... Здавалася, канца ня будзе абвешаным карцінамі сьценам. А я з цікавасьцю доўжыў і доўжыў свой шлях ад аднаго твору — да другога, ад аднаго, існага... Болей »

Забойства на вуліцы з прысадамі
epub

Забойства на вуліцы з прысадамі

Любоўна-крымінальная фантасмагорыя
Захаранка Мікола

Вулка была пабудаваная яшчэ за царом Гарохам. Вулка — гэта ня хаты з прыбудовамі, не агароджы перад гэтымі хатамі, нават не шчарбаты брук на ёй. Не, яна была сама па сабе: вулка дый вулка! Гэта была адметная зьява чалавечай культуры, бо стваралася не чалавечым розумам, не людскімі рукамі і не сьвядомай... Болей »

Чарнавікі і пісьмы
epub

Чарнавікі і пісьмы

Апавяданьне
Федарэнка Андрэй

Шаноўны (закрэсьлена). Паважаны (закрэсьлена). Сьцяпан Цім… (закрэсьлена). Не, і яшчэ раз не! Ніякі ты не шаноўны, не паважаны; не падымаецца рука пісаць і не паварочваецца язык называць цябе па­бацьку і на “вы”, таксама як і адмаўляюцца вочы верыць таму, што сёньня ўбачылі: у газеце... тваё фота! З... Болей »

Гродна. Гродно

Гродна. Гродно


Гродна — старэйшы беларускі горад і сучасны буйны прамысловы і культурны цэнтр Савецкай Беларусі. Яго гісторыя ідзе з сівой старажытнасці, а першае ўпамінанне ў пісьмовай крыніцы адносіцца да 1128 года. Назва горада, які ўзнік з невялікай крэпасці на тэрыторыі рассялення славянскага племя дрыгавічоў... Болей »

Плян уцёкаў

Плян уцёкаў

альбом
Вашкевіч Руслан

Дзе жыве Вашкевіч? У кампутарных інсталяцыях? У абсурдысцкім жывапісе? У мінімалісцкай графіцы? У пачціва-правакацыйных рэпліках Гольбэйна, Мікелянджэла й Уоргала? У гульнях з аматарскім фота й старымі часопісамі? Ці ў забавах з прастораю ўласных экспазыцыяў? Паўсюль. I нідзе. Аўтар умее хутка бегаць.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org