be

Культура

Беларускі праваслаўны каляндар

Беларускі праваслаўны каляндар


Выданне на беларускай мове. Выходзіць штогод. Складаецца з богаслужэбнай і тэматычнай частак. Тэмы дадаткаў каляндара за ўсе гады выдання. "Беларускі Праваслаўны каляндар", з'явіўся ўслед вялікіх юбілееў Беларускай Праваслаўнай Царквы: 1000-годдзя першай Епіскапскай кафедры на Беларусі і 200-годдзя ўтварэння... Болей »

Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах

Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах


У зборнік увайшлі пытанні і адказы па гісторыі і культуры горада Магілёва і наваколля з моманту заснавання горада і да пачатку XX стагоддзя. Разлічаны на настаўнікаў, навучэнцаў школ і вучылішчаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краіо. У зборніку выкарыстаны ў якасці ілюстрыцый фотаадбіткі... Болей »

Сёмыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні

Сёмыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні

Міжнародная навуковая канферэнцыя Рэчыца 1-2 кастрычніка 2010 г. [матэрыялы]

Выданне ўключае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя на Сёмых Міжнародных Доўнараўскіх чытаннях у Рэчыцы (кастрычнік 2010), прысвечаных навуковай спадчыне М. В. Доўнар-Запольскага, яго фалькларыстычным традыцыям, а таксама гісторыка-культурнай спадчыне Рэчыцкага краю. Матэрыялы заснаваны на апошніх даследаваннях... Болей »

Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны
pdf epub

Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны

працэсы, з'явы, асобы
Пяткевіч Аляксей

Зборнік складаецца з артыкулаў, рэцэнзій, літаратурных партрэтаў, большасць з якіх друкавалася апошнім часам. У іх раскрываюцца праблемы культурнага жыцця заходняга рэгіёну Беларусі, пераважна Гродзеншчыны, паказваюцца значныя з'явы і постаці гэтага жыцця.... Болей »

Русіфікацыя
pdf

Русіфікацыя

царская, савецкая, прэзідэнцкая
Лыч Леанід

У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. Рэкамендуецца... Болей »

Дзверы замкнутыя, ключ у вечнасці
epub

Дзверы замкнутыя, ключ у вечнасці

З нізкі апавяданняў «На кручку»
Казько Віктар

Світанкі былі асмужана сцішаныя, але зацята жорсткія. Так паранена-крывава глядзела сонца з прыземленых даляглядаў на не ацепленыя яшчэ халодныя людскія котлішчы. І міжволі пасля ночы першы позірк быў на зямлю, сабе пад ногі. А ці няма шэрані, снегава-лядовых слядоў на траве. Пакуль не было. Зямля сачыла... Болей »

Патрыцый. Зямля мая вечная
epub

Патрыцый. Зямля мая вечная

Два аповеды
Мудроў Вінцэсь

Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за кампутарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсьвятло цэдзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменьніцкі рот, і Аскольд, штохвілі зяхаючы, крэкаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасьля... Болей »

Танк з Пуцькава
epub

Танк з Пуцькава

Апавяданьне
Падбярэзскі Дзьмітрый

Што б пра нашае Пуцькава людзі ні казалі, але вёска гэтая — самая звычайная. Ня лепшая і ня горшая за іншыя. Калі раённая газета “Колер Ільіча” пачала была друкаваць цыкл: “Незвычайныя людзі нашае Бацькаўшчыны”, дык нават Іван Капаніца быў успрыняты ня як нейкі феномен, а як самы звычайны грамадзянін... Болей »

Позірк мастацтва на цела

Позірк мастацтва на цела


Сліж Наталля

Наталля Сліж - аўтарка кнігі «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІ стст.» будзе распавядаць пра Рэнесанс, культ аголенага цела ў мастацтве, уплыў Італіі на мастацкія тэндэнцыі ў ВКЛ, мастацкія творы эратычнага і сексуальнага зместу. ... Болей »

Дударская Глыбоччына
pdf

Дударская Глыбоччына


Воранаў Віталь

Кніга апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаваныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розныя перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org