- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У спеўніку прадстаўлены адметныя і цікавыя ўзоры беларускай народнай творчасці (каляндарна-абрадавыя, пазаабрадавыя песні і балады), прыдатныя для сумеснага выканання. Гэта тэксты, якія не адно стагоддзе збіралі беларусаў для пачэсных спраў і вясёлых сустрэч, аб’ядноўвалі і натхнялі. Адрасуецца ўсім... Болей »
Том уяўляе найбольш поўны збор беларускай народнай прыпеўкі. Уключаны лепшыя ўзоры гэтага самабытнага жанру, выбраныя з друкаваных крыніц і архіўных фондаў і раэмеркаваныя па тэматычным прынцыпе. Разлічаны на філолагаў, музыказнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца... Болей »
Кніга расказвае пра багатую гісторыю невялікага куточка Глыбоцкага раёну - Залесчыны. У краязнаўчых нарысах паўстае летапіс залескіх мясцін ад першага засялення іх продкамі ў жалезным веку і да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Адрасуецца настаўнікам, краязнаўцам, вучням школ, усім, хто цікавіцца гісторыяй... Болей »
Бывайце, заходнебэрлiнскiя дворнiкi! Калi б ты гаварыў па-нямецку, дык растлумачыў бы iм, што больш за ўсё на сьвеце яны падобныя да беларускiх акадэмiкаў i членкараў i, пакiнуўшы за дзьвярыма канфэрэнц-заляў свае мудрагелiстыя прычындалы, маглi б сьмела займаць месца ў прэзыдыюмах. Бывайце, белазубыя... Болей »
Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай... Болей »
У новай кнізе Адама Глобуса «Рысы» сабраны партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе... Болей »
У гэты вельмi складаны час пераменaў Беларусi, людзi штодзённа выходзяць бараніць сваю годнасць, свой гонар на вуліцы беларускіх гарадоў і вёсак. Людзі збіраюцца, людзі не маўчаць, людзі спяваюць! На працягу трох тыдняў пратэстаў, актыўна і крэатыўна адбываюцца розныя культурніцкія акцыi. Штодня спяваюць... Болей »
Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь... Болей »
Зборнік прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча і актуальным праблемам польска-беларускага ўзаемадзеяння ў галіне моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Яго складаюць артыкулы, заслуханыя ў якасці навуковых дакладаў і выступленняў на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-польскія... Болей »
Зборнік прысвечаны актуальным праблемам польска-беларускага ўзаемадзеяння ў галіне моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Яго складаюць артыкулы і матэрыялы круглага стала, заслуханыя ў якасці навуковых дакладаў і выступленняў на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-польскія... Болей »