- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень сёння шары, няўтульны. Неба бруднага колеру, і па ім слізгаюць ашмоткі шызых хмар. Усю ноч ішоў дождж і толькі адранку суняўся, пакінуўшы па сабе вялікія, жоўтыя ад кветкавага пылку лужыны. Хмары ляцяць нізка, кранаючыся тэлевізійных антэн на дахах, і двор наш ад таго здаецца маленькім і няўтульным.... Болей »
Пасля сняданку Цімох зазірнуў на балкон. Чмялі зусім не звярталі на яго ўвагі. Поўзалі па сотах і раз за разам уздымаліся ў паветра ды некуды ляцелі. «Цікава паглядзець — як яны мёд збіраюць», — падумаў хлопец. Каля дома буяла канюшына, і калі Цімох выйшаў на паляну, заўважыў чмяля. Хлопец прысеў на... Болей »
На трэцім уроку мяне заўсёды цягне на сон. Сёння ў нас трэці ўрок — геаграфія. Я сюд-туд правальваюся ў сонную замарач, нечыя цьмяныя твары плывуць перад вачыма, прастору поўняць гэткія ж цьмяныя пахі і аднекуль здалёк далятае абрыдлы голас геаграфічкі: «Да дошкі пойдзе Дасюлін». Я ачомваюся. Мішка... Болей »
Я сеў пісаць гэтае апавяданне 20 траўня, праз пяцьдзясят гадоў пасля таго, як мой школьны сябрук Валерка Шмыкаў рвануў падчас вялікай пярэрвы самаробную бомбу. Ну, не бомбу, а выбуховы пакет, які згламэздаў, перамяшаўшы алюмініевую пудру, марганцоўку і серку ад запалак. І хаця пакет выбухнуў выпадкова... Болей »
Сярод ночы Яську абуджаюць здушаныя ўсхліпы. Яны ціхенькія — цішэй, мабыць, за піск мышаняці за печчу, — ды ўсё адно рэжуць слых і зганяюць сон з павекаў. Бацька варочаецца на сваім лежаку, і маці, усхліпнуўшы на астачу, аціхае. Маці плача праз Косціка, свайго старэйшага сына, які месяц таму падаўся... Болей »
А восьмай вечара тупкі пляц каля клуба ажывае. Сюды і мальцы на матацыклах пад’язджаюць, і падшпаркі на роварах, і старыя цёткі да клуба клыгаюць, сюд-туд прыкладаючы далоні да броваў і паглядаючы ў канец бальшака. Гэтым часам з Азярышча прыязджае рэйсавы аўтобус. Людзі вяртаюцца з горада наладаваныя... Болей »
Я бягу следам за міліцэйскай машынай, што паволі, страсянаючыся на калдобінах, едзе па дарозе. З-пад колаў адлятае густы пыл, што рэжа вочы, трашчыць на зубах і ад якога салодка свярбіць у горле. Пад’ехаўшы да збітага з дошак барака, — яго ў нас называюць «інтэрнатам», — машына спыняецца і на момант... Болей »
Перад урокам батанікі на дошку павесілі плакат з выявамі трапічных раслін. Раней на падобныя малявідлы Лёшка Юрчык не звяртаў увагі, а тут, прабягаючы каля дошкі, нечакана спыніўся. На плакаце красаваў залацістай мяцёлкай цукровы трыснёг, пяшчотна ружавелі плады экзатычнага манга, вісеў на тоўстым стаўбуры... Болей »
Бот Славікаў цячэ з леташняй восені. Сусед, дзядзька Лявон, быў наклаў лапік. У суседа веласіпед з велааптэчкай. Вось ён і заклеіў гумовік так, як заклейваюць шыны. Толькі лапік хутка адляцеў. Дзядзька Лявон сказаў, што клей стары. Не трымае. Настаўніца ідзе да дошкі і малюе шклянку. Дакладна такую... Болей »
Суботнім вечарам бацька выцягвае з-пад ложка парэпаную фібравую валізку і выстуквае на ёй косткамі пальцаў «Карэла-фінскую польку». Гэта ў яго добра атрымліваецца: грукат стаіць на ўсю кватэру. Пасля бацька пстрыкае зашчапкамі і маці кладзе ў валізку змену бялізны, мыла і лубяную, падобную на бараду... Болей »