be

Мастацкая літаратура

Вечны пароль

Вечны пароль

паэмы
Законнікаў Сяргей

Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., ядна­юц­­ца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.... Болей »

Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі
pdf

Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі


Юрэвіч Лявон

Існаванне мемуарнай літаратуры - сведчанне багацця і трываласці культурных сувязяў паміж пакаленнямі. Hазнастайнасць мемуарнай спадчыны Беларусі немагчыма без твораў эміграцыйных пісьменнікаў. На жаль, можна канстатаваць, што палітычнымі мігрантамі мінулага стагоддзя сталі лепшыя і найбольш здольныя... Болей »

Имя сей звезде Чернобыль
epub pdf

Имя сей звезде Чернобыль


Адамовіч Алесь

Напярэдадні дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пабачыў сьвет кніга знакавага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Имя сей звезде Чернобыль». Боль і разуменьне страшнага лёсу што напаткаў Беларусь у выніку «перамогі» савецкай навукі вылітыя ў лістах нататках... Болей »

Нязломны з Назарэта

Нязломны з Назарэта

аповесць
Курыльчык Рышард

Перад вамі выдатная аповесць аб апошніх гадах зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Гэта – захапляльны мастацкі твор, арыгінальны як паводле зместу, так і па форме. Падзеі трох гадоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста асвятляюцца ў розных па памеры раздзелах аповесці – "дванаццаці гадзінах". Адзінаццаць з іх надзвычай... Болей »

Анёл
pdf

Анёл

Вершы
Глёбус Адам

Адам Глобус – паэт і мастак. Ягоныя вершы перакладаліся на самыя розныя мовы, а ягоныя карціны і графіка знайшлі прытулак не толькі ў прыватных зборах, але і ў музеях. Зборнік «Анёл» складзены з казачных верлібраў пра Анёла і з экспрэсіўных малюнкаў аўтара. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »

Блог Усяслава Чарадзея
pdf

Блог Усяслава Чарадзея


Чарадзей Усяслаў

Легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, будаўнік Сафійскага сабора і паводле старажытных летапісаў — уладальнік звышнатуральных здольнасцяў, на старонках свайго блога сучаснай мовай дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэднявечным Полацкам. ЖЖ-дзённіку Усяслаў... Болей »

Часам панкі паміраюць
pdf

Часам панкі паміраюць


Календа Сяргей

Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму... Болей »

Плавільшчыкі расы
pdf

Плавільшчыкі расы

Выбраныя вершы
Адамовіч Славамір

«Плавільшчыкі расы» – шосты паэтычны зборнік Славаміра Адамовіча. Першая, яшчэ савецкая кніжка называлася «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Наступныя –... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Сыракомля Уладзiслаў

Зборнік выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі пабачыў сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта толькі невялікая частка тае спадчыны, якая выйшла з-пад пяра “вясковага лірніка”. Шчыры абаронца простага люду, выдатны паэт, вядомы краязнавец Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго... Болей »

Ноч Цмока
epub

Ноч Цмока

Раман
Гапееў Валеры

Калі непрыемнасці пачынаюцца з раніцы – значыць, гэта будуць вялікія непрыемнасці. Палова на сёмую. Гарадок пусты. Я іду па праезнай частцы, бо на гэтай вуліцы, якая сцелецца ўздоўж высачэзнай сцяны-агароджы калоніі, няма ходніка. Цёмна-шэрая, амаль чорная ад вільгаці стужка асфальту бяжыць уніз, да... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org