be

Мастацкая літаратура

Душою з небам гаварыць
epub pdf

Душою з небам гаварыць

Выбраная лірыка
Мацяш Ніна

Чарговы зборнік паэзіі Ніны Мацяш – адзін з буйнейшых, увабраў у сябе элементы ранейшых публікацыяў, але ў значнай меры гэта новыя творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся. Як у кожным творы паэткі размова чалавека з прыродай, з пачуццямі, з усявышнім ідзе не праз словы мовы, не праз гукі, а праз фібры... Болей »

Пасланец Праметэя
pdf

Пасланец Праметэя

Дакументальная аповесць
Калеснік Уладзімір

Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай.... Болей »

Д’ябал запрэжаны ў плуг
epub pdf

Д’ябал запрэжаны ў плуг

Два апавяданьні і аповесьць
Дубавец Сяргей

Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў?... Болей »

Назаўжды
epub pdf

Назаўжды

Вершы і паэма
Разанаў Алесь

«Назаўжды» — новая кніга маладога паэта. У ёй змешчаны вершы і паэма. Аднайменная паэма напісана ў ліра-эпічным плане і расказвае пра гераічную эпапею Брэсцкай крэпасці. Вершы — аб прыгажосці роднага краю, чалавечай мудрасці, а таксама на гістарычныя тэмы.... Болей »

Дол
pdf

Дол

вершы i паэмы
Законнікаў Сяргей

Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі... Болей »

Букет Белавежжа
pdf

Букет Белавежжа

Анталогія краялюбнай паэзіі „белавежцаў”

Анталогія ў перакладзе з грэцкае мовы значыць букет кветак, а дакладней збіранне іх. Старажытныя грэкі так называлі зборнікі выбраных твораў паэзіі. Вось і ў нас наспеў час збору паэтычнага суквецця. Мінае сорак пяць год белавежскага прарастання. Адбывался яно пад уздзеяннем магутнай сілы — любові да... Болей »

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
pdf

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях


Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі)

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя... Болей »

У дзённай мітусні
pdf

У дзённай мітусні


Малахоўскі Рагнед

Кароткія філасофскія імпрэсіі Рагнеда Малахоўскага, створаныя “ў дзённай мітусні”, з’яўляюцца інтымнымі, асабістымі думкамі і перажываннямі маладога паэта. Нягледзячы на нетрадыцыйны стыль пісьма, кожны твор лёгка чытаецца, выразна зразумелы і пабуджае да роздуму. Ва ўяўленні чытача абавязкова з’явіцца... Болей »

Не жаль пражытага
pdf html

Не жаль пражытага


Яновіч Сакрат

Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра... Болей »

Каменданцкі час для ластавак
epub pdf

Каменданцкі час для ластавак

Аповесці, апавяданні.
Брава Алена

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org