be

Мастацкая літаратура

Прыгоды барона Мюнхгаўзэна

Прыгоды барона Мюнхгаўзэна

Неверагодныя падарожжы сушай і морам, ваенныя паходы і вясёлыя прыгоды барона фон Мюнхгаўзэна, пра якія ён звычайна расказвае за бутэлькай у коле сяброў

Кніга ўлучае пераклад “Прыгодаў барона Мюнхгаўзэна”, зроблены паводле класічнай нямецкай версіі твора — другога нямецкага выдання Г. А. Бюргера 1788 года на аснове пятага ангельскага выдання Р. Э. Распэ. Упершыню на беларускай мове друкуецца поўная версія кнігі, прызначаная не для дзяцей, а для дарослых.... Болей »

Губернскі дэтэктыў

Губернскі дэтэктыў

Справа аб крывавых дукатах
Шталенкова Ксенія

У сваім новым рамане Ксенія запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя.... Болей »

Замак Отранта / Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй

Замак Отранта / Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй


Ўолпал Хорас, Шэлі Мэры

Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717—1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797—1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў... Болей »

Вусцішны пакой

Вусцішны пакой

Зборнік містычнага апавядання

Зборнік «Вусцішны пакой» змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’днаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання... Болей »

Звыклае зло

Звыклае зло


Тарас Віталь

Большую частку кнігу склалі эсэ, што ў 2004—2007 гадах друкаваліся на старонках «Нашай Нівы». Зьмешчаны таксама і нідзе не друкаваныя эсэ. Кніга складаецца з эсэ вядомага публіцыста Віталя Тараса на тэмы палітыкі і маралі.... Болей »

Толькі мы самі
pdf

Толькі мы самі

Публіцыстыка 1995-2005 Неўпарадкаваныя нататкі 1980-2002
Гілевіч Ніл

У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Толькі мы самі» ўвайшлі публіцыстычныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю, нататкі апошняга дзесяцігоддзя (1995-2005). Разлічала кніга на самае шырокае кола чытачоў.... Болей »

Пішу як жыву
pdf epub fb2 mobi

Пішу як жыву

Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ
Брыль Янка

Пражытае і перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў і расказанае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае і перажытае разам з людзьмі — гэта і трагедыі, і няшчасці, і беды, і светлыя мары і радасці, і глыбокая вера ў людскасць ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу і розум.... Болей »

Паляванне ў райскай даліне
pdf epub

Паляванне ў райскай даліне

Версэты. Паэмы. Пункціры. Вершаказы. 3 Вяліміра Хлебнікава. Зномы.
Разанаў Алесь

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на чвастрыі»- шляху, развіваючы і пашыраючм магчымасці самой паэзіі. Новую кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру... Болей »

Utwory wybrane
pdf

Utwory wybrane


Janowicz Sokrat

Ci, którzy znają książkę prof. Marii Janion „Ta niesamowita słowiańszczyzna”, mają prawo skupić swoją uwagę na oznaczniku charakteryzującym w sposób raczej nieoczekiwany tę bliską naszemu sercu rzeczownikową sprawę. Zachowując w pamięci ów magiczny krąg plemienno-geograficzny, w którym obracamy się od... Болей »

Высакосны год
html

Высакосны год

Хоку і танка
Сіўчыкаў Уладзімір

Ёсць яна, ёсць (!) — прастора маральнай устойлівасці, у якой жывуць малюнкі разважлівых эмоцый і нараджаюцца адпаведныя гэтым малюнкам словы, і ў выніку з’яўляюцца запісы, пазбаўленыя непатрэбнага зместу. Менавіта з прасторы маральнай устойлівасці прыйшло да нас нацыянальнае хараство, і прыйшлі тыя творцы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org