- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах... Болей »
Пастаўшчына і Мядзельшчына – радзіма і жыватворная крыніца натхнення вядомага белар ускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Аматары прыгожага пісьменства з гэтай кнігі могуць даведацца пра краявіды і гісторыю родных мясцін Паэта, яго творы пра родны край, словы землякоў пра Майстра; пра літаратурныя семінары... Болей »
Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца... Болей »
Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя... Болей »
Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім. Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй.... Болей »
У новай кнізе паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка наш дзень, наш час у руху, у гуках, у фарбах паўстае перад чытачом. Мяккі лірычны верш мяжуе з вершам з хітрынкай, з зуёнкаўскай усмешкай, спагаднай, інтэлігентна-аратайнай. У аснову паэмы «Лукам'е» пакладзены эпізоды... Болей »
У зборнік уключаны песні на словы паэта Сяргея Панізьніка, якія гучалі па радыё, на канцэртах у глыбінцы, перамагалі на конкурсах. Асобныя з іх маюць сваю функцыянальную прывязку (у Доме дружбы, напрыклад, гімнам таварыства вітаюць гасцей). Музычныя творы ўваходзілі ў калектыўныя зборнікі («Клубныя вечары»... Болей »
Ішлі па лясной сцяжынцы Тэкст, Тэма і Асноўная Думка з партфелямі ў руках. Бачаць: невялікі чорны сабачка каля хваінкі сядзіць. — Я сабака Жучок! А вы хто такія? Чаму з партфелямі тут ходзіце? — закрычаў Жучок, каб паказаць, што ён у гэтым ляску гаспадар.... Болей »
Мікола Маляўка: Хітры Вол Генадзь Аўласенка: Павук і мухі Дзмітрый Сергейчук: Свята колераў вясёлкі Яніна Жабко: Таямнічыя зоркі... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў... Болей »