- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату... Болей »
У рамане "Меч князя Вячкі" адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супрацьстаяць ворагу.... Болей »
Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя... Болей »
Кніга Валянціны Куляшовай — гэта і ўспаміны пра бацьку, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, і адначасова даследаванне яго творчасці. Кніга напісана эмацыянальна, падкупляе трапнасцю меркаванняў, здольнасцю аўтара зразумець і паказаць складанасць і шматграннасць паэтычнай натуры вядомага майстра... Болей »
На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце.... Болей »
Новую паэтычную кнігу Сержука Сыса “Павук” склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” –... Болей »
Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці?... Болей »
Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху. Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае... Болей »
Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця.... Болей »
Доўгачаканы праект сучаснай беларускай літаратуры — новая кніга Вольгі Гапеевай — зьмяшчае вершы апошніх гадоў. “Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў. Як прызнаеууа... Болей »