- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па інерцыі мы ўсё яшчэ кажам “малады паэт”, замест таго каб казаць “новы”. Бо няма паэтаў старых і маладых. Ёсць толькі паэты й не паэты. Мяноўна кожны новы паэт прыносіць з сабой свой свет, змушае чытача й прыхільніка глядзець на ўсё ягонымі, паэтавымі вачыма. Янка Лайкоў – паэт сучасны. Ён думае, узрушаецца... Болей »
“Варажбіткі” — кніга-жарт, у якой цесна перапляліся выдумка і рэальнае жыццё. Аўтар весела, а часам з гарэзлiвасцю расказвае пра жыццёвыя прыгоды знаходлівых людзей, якія жывуць на нашым неспакойным свеце. Менавіта гумар дапамагае гэтым людзям спраўляцца з самымі неверагоднымі цяжкасцямі. Без гумару... Болей »
Аўтар стварыў выдуманы свет, дзе жывуць файныя і не вельмі, добрыя і злыя, прастадушныя і дзівакаватыя людзi. Кожны з гэтых чалавечкаў складаней за Сусвет. Увесь Сусвет лёгка змяшчаецца ў іхных галовах, і яшчэ нават застаецца месца для дзіўных і нечаканых учынкаў. Яшчэ ўчора ім здавалася, што жыццё ляціць... Болей »
Творы, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, засведчылі прыхільнасць яе аўтара да малых жанраў інтымнага зместу. Тут выявіліся і цікавыя, часам унікальныя, сюжэты, і стылёвае багацце, і дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Вернасць і здрада, далікатнасць і вераломства па-майстэрску паказаны ў людскіх учынках.... Болей »
У новай кнізе Васіль Жуковіч пранікнёна піша пра любоў да роднага краю, свайго народа, яго выдатных сыноў і дачок, родных ды блізкіх людзей – маці, каханай, сяброў, землякоў. Ярка вылучаюцца нізкі вершаў “Свяціся імя тваё”, “Інтымны лад”, “Духоўная радня”. Такая паэзія стварае ў чытачоў пазітыўны настрой.... Болей »
Паэт Васіль Жуковіч, чые творы цягам дзесяцігоддзяў змяшчаюцца ў школьных падручніках, упершыню ў адным выданні побач з вершамі надрукаваў апавяданні і казкі. Кніга «Ласкавае сонейка» ўражвае жанравым і тэматычным дыяпазонам, адметным гумарам, добрым зместам. Прасякнутая любоўю да Беларусі, роднай прыроды... Болей »
Кніга мастацкай публіцыстыкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» — гэта прылюдны — у спрэчках, дыскусіях — пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.... Болей »
Tempus fugit ... czas ucieka, tempus edax rerum ... czas — pożeracz rzeczy — tak pisał Owidiusz w swych Metamorfozach. Pozostaje jednak pamięć, jej postoje, wydające sygnały, impulsy i podniety, które są tym silniejsze, im większe było zakorzenienie w określonej kulturze, w „ziemi rodzinnej”, „ojczystej... Болей »
Зборнік Насты Манцэвіч складаецца з вершаў і апавяданняў, паміж якімі няма фармальнай мяжы. Яна адсутнічае таму, што ўкладальнікі не бяруць на сябе адказнасць вызначыць, дзе ў гэтым корпусе тэкстаў заканчваецца проза і пачынаецца паэзія. Пакідаем гэта на волю чытача.... Болей »
Як нястомны выдавец, рупны кніжнік, Уладзімір Сіўчыкаў ведае розьніцу паміж „складаньнем кніг” і складаньнем кнігі. Той адзінай, якая ня збор твораў, ня зборнік, не „Выбранае”, не анталёгія, але гэта твая кніга, чытаць якую ня стомяцца ані твой брат, ані твой рэдактар, ані ты сам. Якую можна падараваць... Болей »