- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля з'яўлення на свет у полацкай радзільні на Верхнім замку я маю ўжо дзесятае па ліку жытло і - дарма што вокны маёй цяперашняй кватэры выходзяць на гармату ля ўвахода ў Нацыянальны музей - рэшту зямнога тэрміну спадзяюся бавіць у клопатах выключна мірных і ў дом свой вечны выправіцца менавіта адсюль.... Болей »
Блаславёны, хто мае на свеце дом, у якім прамовіў першае слова, навучыўся хадзіць пад стол, а потым датупаў да ганка, бразнуўся з яго і, румзаючы ад страху ды болю, папоўз на збітых каленках да весніцаў. Тое месца, дзе стаяў некалі наш скарбовы драўляны полацкі дом, ужо даўно занятае прысадзістым бетонавым... Болей »
У празрысты, з лёгкай смужынкаю дзень бабінага лета мы сядзелі на адкрытай тэрасе «Буслоў» і для старонняга вока выглядалі як двое даўніх сяброў, што вырашылі прысвяціць свой вольны дзень малдаўскаму кабернэ. Аднак напраўду мы былі ледзьве знаёмыя, дый знаёмства наша мела своеасаблівы прысмак, бо адзін... Болей »
У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калі я маўчу, яна думае, нібыта патрэбная мне толькі дзеля аднаго. Яна гатавала добры глінтвейн і валодала яшчэ некаторымі рэдкімі якасцямі, а таму, унікаючы непераканаўчых апраўданняў... Болей »
Выданьне апавяданьня і эсэ Уладзімера Арлова, якое пабачыла сьвет у менскім выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2003 годзе, названае ад першага апавяданьня, што распачынае зборнік. Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка... Болей »
Уявіце гарадскую травеньскую раніцу з рэдзенькім туманам, што пахне чаромхаю і хімічнымі злучэннямі. У белай квецені на беразе ракі астатні раз усхліпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблізу ягонага схову над аднапавярховымі мяшчанскімі мураванкамі канца мінулага стагоддзя падымаецца абшарпаны... Болей »
Магчыма, вы таксама памятаеце навелу Сомерсэта Маэма пра рудога жабрака з выпаленых сонцам вулачак і пляцаў Веракруса. Сюжэты маюць уласцівасць паўтарацца, але ў маёй гісторыі не будзе ні цяжкіх чорных грыфаў, ні тугога партманета, ні ветлівай кастыльскай формулы адмаўлення «Dіsреnsе Ustеd роr Dіоs»*... Болей »
Сёння не будзем гаварыць ні пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за легкадумны вершык, ні пра чыесьці спаленыя партрэты, ні пра новыя арышты. Давай уявім, што там, за вакном, звычайная для Эўропы прыпозненая вясна, і я раскажу табе якую-небудзь займальную гісторыю, штосьці такое, аб чым мужчына... Болей »
Першы раз ён наведаў мяне ў бласлаўлёны час. Надараецца такі час, хвілінка, зрэдку і не ў кожнай мясціне, а толькі ў адзначанай і пазначанай некім. Я не ведаю дакладна кім: ці то нашым продкам, а мо і самім Богам. Нейкай касмічнай душой. Прысутнасць якой увесь час адчуваецца, калі ёсць на гэта ў цябе... Болей »
Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць... Болей »