be

Літаратуразнаўства

Радзіма песняра

Радзіма песняра

Камплект паштовак

Сядзіба Акінчыцы, дзе з'явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада Стоўбцы. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям'ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці... Болей »

Лаўрэаты прэміі імя Якуба Коласа

Лаўрэаты прэміі імя Якуба Коласа


У 1959—1965 прысуджалася літаратурная прэмія імя Я. Коласа. Ад 1972 прысуджалася Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа за лепшыя празаічныя і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя нададзена Мінскаму паліграфічнаму камбінату, Інстытуту мовазнаўства НАН РБ, Віцебскаму драматычнаму тэатру, Цэнтральнай навуковай... Болей »

Літаратурны музей Якуба Коласа

Літаратурны музей Якуба Коласа


Непадалёку ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім нападворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць невялікі ўтульны домік. Тут на працягу апошніх 11 гадоў свайго жыцця працаваў Якуб Колас — славуты... Болей »

Авангард і традыцыя
pdf

Авангард і традыцыя

Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння
Багдановіч Ірына

У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы... Болей »

Як жыць, дык жыць для Беларусі
pdf

Як жыць, дык жыць для Беларусі

Гутаркі з Алесем Белакозам
Амялішка Міхась

Алесь Белакоз — заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры, стваральнік унікальнага Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-гістарычнага музея. Чытач даведаецца пра жыццё А. М. Белакоза, яго педагагічную і грамадскую дзейнасць, а таксама знойдзе рэцэпты нетрадыцыйнай медыцыны, распрацаваныя... Болей »

Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору
pdf

Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору

Працы членаў кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Другі выпуск навуковага зборніка прац членаў кафедры тэорыі літаратуры прысвячаецца 15-годдзю кафедры і 70-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Ён змяшчае публікацыі як па пытаннях тэорыі і гісторыі літаратуры, так і па фалькларыстыцы. Усе яны належаць супрацоўнікам кафедры... Болей »

Пакутаю здабыты мір
pdf

Пакутаю здабыты мір

Тыпалогія характару ў беларускай i славенскай прозе
Тварановіч Галіна

На матэрыяле беларускай i славенскай прозы даследуецца няпростая псіхалогія вяртання чалавека з вайны. Аналізуюцца творы В. Быкава, А. Асіпенкі, I. Шамякіна, A. Кудраўца, В. Распуціпа, Ц. Космача, К. Грабельшака, Н. Крайгер, Б. Чопіча i іншых пісьменнікаў. Разлічана на літаратуразнаўдаў, выкладчыкаў-славістаў... Болей »

Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст.
pdf

Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст.

Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей
Тварановіч Галіна

На шырокім гістарычна-культурным матэрыяле разглядаюцца літаратурныя ўзаеміны беларусаў і сербаў, славенцаў, харватаў ад самага ўзнікнення іх перадумоў (славянскія вытокі) да пачатку XX ст. Разглядаемыя літаратуры даследуюцца як культурныя цэласнасці, самастойныя тыпы, што дазваляе паглыбіцца ў тыпалогію... Болей »

Satyra w literaturach wschodniosłowiańskich

Satyra w literaturach wschodniosłowiańskich


Tworzące zbiór artykuły były prezentowane w formie referatów na międzynarodowej konferencji naukowej, zorganizowanej w dniach 30 listopada - 1 grudnia 1998 roku przez historyków literatury z Instytutu Filologii Wschodniosłowiańskiej Uniwersytetu w Białymstoku.... Болей »

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności
pdf

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы XVII міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 18 – 19 ліст. 2010 г.)

Зборнік складаецца з навуковых артыкулаў, прадстаўленых на XVII міжнароднай навуковай канфе- рэнцыі з цыкла «Шлях да ўзаемнасці», якая адбылася 18 – 19 лістапада 2010 г. (г. Гродна). Адрасаваны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ і ліцэяў, аспірантам і студэнтам. Niniejszy tom... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org