be

Кандратаў Мікола

Кандратаў Мікола

Мікола Кандратаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне, дзе і правёў дзяцінства. Пасля атрымання поўнай сярэдняй адукацыі ў 1974 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на матэматычны факультэт і праз чатыры гады атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі і спецыяльнасць матэматыка.

Амаль на працягу года выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі. У 1979 – 80 гадах служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск, уладкаваўся на працу праграмістам у Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі, дзе працуе да гэтага часу.

З 1994 года пачаў складаць вершы на беларускай мове. У 1997-1999 гадах быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы, што змяніла яго светапогляд. У 2002 годзе выдаў першую кнігу вершаў “Возера Рудакова" у выдавецтве “Беларускі кнігазбор".

З 2002 па 2005 год вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. У 2003 годзе стаў сябрам суполкі “Літаратурны квартал" (з 2004 году – “Літаратурнае прадмесце"), заснаванай пры газеце “Літаратура і мастацтва". Удзельнік Паэтычнага тэатра “Арт.С” пад кіраўніцтвам паэтаў Аксаны Спрынчан і Зміцера Арцюха. Адзін з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын “12 сузор’яў’’ у 2007-2008 гадах.

Пасля выхаду першай кнігі друкаваўся ў супольных паэтычных зборніках “Літаратурны квартал" (2003), “Дзень паэзіі 2005”, “Літаратурнае прадмесце” (2012) ,часопісах “Дзеяслоў", “Маладосць”, “Полымя", “Верасень”, “Паміж", газеце “Літаратура і мастацтва" і іншых. Вершы Міколы запісваліся і гучалі на канале “Культура" Беларускага радыё, а ў 2008 годзе – на Радыё “Свабода" у “Начной чытанцы".

Перакладае з расейскай паэзіі на беларускую мову. У 2008 годзе у выдавецтва “Мастацкая літаратура" выйшла кніга вершаў і перакладаў “Вершы і зоркі".

З восені 2009 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2013 годзе ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выдадзена кніга паэзіі “Кроплі дажджу”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”.

Мікола з’яўляецца таксама ўкладальнікам і адным з аўтараў кнігі “У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў” (2016) пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага. Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”.

Кандратаў Мікола. Выданьні

Маладосць 08 (705) 2012
pdf

Маладосць 08 (705) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Сцёпа сноўдаўся па начным мікрараёне і трывожна аглядаўся па баках, быццам нябачныя чалавечаму воку здані цікавалі за ім. Хлопец быў невысокага росту, налыса пастрыжаны, і з гэтай прычыны цяжка было зразумець, колькі ж гадоў маладзёну, які выглядаў страчаным сярод бясконцых шматпавярховікаў беларускай... Болей »

Маладосць 06 (703) 2012
pdf

Маладосць 06 (703) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

ЧАСОПІC «БЯРОЗКА» ДАВІДЗЮК Марына, Разумець сэрцам. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Дзянісава Святлана, Як на свет нарадзіўся Янка ЖДАНОВІЧ Іван, Зялёная душа і… трыдзясятае царства КАДЗЕТАВА Валянціна, Артыкул 7 «б». Аповесць КАНДРАТАЎ Мікола, Жыццёвы калідор Васіля Быкава ... Болей »

Маладосць 04 (701) 2012
pdf

Маладосць 04 (701) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Багдановіч Ірына, Магдалена Радзівіл і нацыянальнае адраджэнне ВАРАБЕЙ Марына, Калі пахне вішня. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Грышчук Наста, Навум Гальпяровіч: «Трэба ў нешта верыць» Дзянісава Святлана, СЕЛЯНІНАЎ Аляксей, Сёе-тое пра перспектывы мінулага ЖУК Ігар, Цывілізацыйны акт... Болей »

Маладосць 03(700) 2012
pdf

Маладосць 03(700) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

АРЦЁМАЎ Аляксей, Пачынаецца радасць, а з ёю вясна… Вершы БУДОВІЧ Таццяна, Шчаслівая тут і цяпер. Вершы БЫЛЬ Віталь, Кантракт. Апавяданні Дзянісава Святлана, Жаночыя апавяданні Дзянісава Святлана, Чатыры кубачкі гарбаты ДУЧЫЦ Людміла, Аздобы — даспадобы КАНДРАТАЎ Мікола... Болей »

Маладосць 02 (699) 2012
pdf

Маладосць 02 (699) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

У госці да «Маладосці». Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім Весялуха Марына, Цнатлівасць — шлях да славы Грышчук Наста, «Цяпер можаш ісці да Аўрамчыка» Дзянісава Святлана, Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць ЗАНЕЎСКАЯ Ірына, Вялікі князь Вялікага Княства Запрудскі Ігар... Болей »

Маладосць 01 (698) 2012
pdf

Маладосць 01 (698) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

БАРАВІК Максім, «Разам мы — святло й агонь зямлі…» Вершы БРАВА Алена, Рай даўно перанаселены. Аповесць Васючэнка Пятро, Трэці семестр Вэй Ван, Кітайская класічная паэзія Гальпяровіч Навум, Кітайскі дзённік, або Падарожжа ў Паднябесную ГОЛУБ Андрэй, Хірург. Апавяданне Грышчук... Болей »

Полымя 6 (980) 2011
pdf

Полымя 6 (980) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

«Беларуская цывілізацыя мае даўнія традыцыі». Гутарка Зіновія Прыгодзіча з Адамам Мальдзісам АНДРАЮК Серафім, Слова шчырае, палкае ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ДУБАШЫНСКІ Раман, Канцэпты прыпавесцей Васіля Быкава КАВАЛЕНЯ Аляксандр, Гераічнасць і трагедыя... Болей »

Маладосць 6 (679) 2010
pdf

Маладосць 6 (679) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку... Болей »

Дзеяслоў 42
pdf

Дзеяслоў 42

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага... Болей »

Полымя 09(935)2007
pdf

Полымя 09(935)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Легенды ХХ стагоддзя. Максім Танк. * Метрыка літаратурная * ГАПЕЕЎ Валерый, Кропка на карце * ІСАЕНКА Уладзімір, У сэрцы Палесся * КАЗЛОВА Вольга, Мой хросны бацька * КАМЕЙША Казімір, Хутар Няшота. Боль вясны маёй. Шлях, які не пройдзеш двойчы. Восеньскае. Нізок. ***На новы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org