be

Каржанеўская Галіна

Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску.

Крыніца: Наша Вера

Каржанеўская Галіна. Выданьні

Вечны водгук
epub pdf

Вечны водгук

Вершы і паэма
Каржанеўская Галіна

Лірычная гераіня новай кнігі Галіны Каржанеўскай — наша сучасніца, працаўніца, маці. Яна вылучаецца цэльнасцю характару, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, абвостраным пачуццём справядлівасці і душэўнай чысціні. Паэтэса піша пра складанасць чалавечых узаемаадносін, пра хуткаплыннасць часу, пра ўсёпераможнае... Болей »

Жыла-была...
pdf

Жыла-была...

Лірыка
Каржанеўская Галіна

У новай кнізе Галіны Каржанеўскай тры раздзелы: «Млечным Шляхам», «Зязюльчыны слёзкі» і «Жывыя аблокі». Ix склалі вершы аб жыцці і творчасці, каханні і мацярынстве, складанасці духоўнага свету сучасніка. Паэтэса сцвярджае высакароднасць чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, паўстае супраць усяго, што замінае... Болей »

Званы гадоў
pdf

Званы гадоў

Зборнік паэзіі
Каржанеўская Галіна

Вершам Галіны Каржанеўскай характэрны мяккі лірызм, знітаванасць лірычнага героя з роднай зямлёй, непрымірымасць да зла. Багаты ўнутраны свет жанчыны-сучасніцы паўстае з нізкі “Год жыцця”, паэм “Слухайце перадачу”, “Субота”.... Болей »

Мой сад
pdf

Мой сад

Вершы і паэма
Каржанеўская Галіна

Другую кнігу маладой паэтэсы склалі лірычныя вершы аб чысціні чалавечых адносін, аб прыгажосці роднай зямлі. У канцы кнігі змешчана паэма «Бярозавая калыханка», прысвечаная тэме Айчыннай вайны.... Болей »

“Што варта радасці і слёз…”

“Што варта радасці і слёз…”

Біяграфія ў вершах і нарысах
Каржанеўская Галіна

У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай... Болей »

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы
pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś
pdf

Адам Міцкевіч і Беларусь, Adam Mickiewicz a Białoruś


У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »

Дзеяслоў 101
pdf

Дзеяслоў 101

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (144) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (144) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У Індыі рыхтуюць тэлевізійны серыял, у якім распавядуць пра даўні канфлікт дравідаў і арыйцаў. Чаканы выпуск серыялу сустрэў і немалое процідзеянне з боку індыйскіх нацыяналістаў. Чаму? Як вядома, дравіды — аўтахтонныя насельнікі цяперашняй Індыі, яны візуальна цямнейшыя, самыя тыповыя — на поўдні Індыі.... Болей »

Дзеяслоў 91
pdf epub

Дзеяслоў 91

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org