![]() |
![]() |
Сёньня мы можам толькі канстатаваць, што ягоная пазыцыя ёсьць унікальным фэномэнам у беларускай культурней прасторы. V творчасыді мастака мы бачым рашучае, разьняволенае ігнараваньне ўсялякіх умоўнасьцяў, тут скрыжоўваюцца індывідуальная незалежнасьць аўтара й цэлыя пласты нашае калектыўнае памяці. Творчасьць Ігара Цішына — ня толькі складнік сучаснага беларускага мастацкага працэсу, але цяпер ужо й важкая частка нашае гістарычнае самаі... Болей »
Цыпрыян Каміль Норвід (1821—1883] — буйны польскі паэт-рамантык, філосаф. мастак, скульптар. Творчая спадчына Норвіда-пісьменніка вельмі разнастайная. У яго кнігу, якая выдпецца ўпершыню на беларускай мове, увайшла лірыка. Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »
У новым «Ідыш-беларускім слоўніку» зьмешчана лексыка найбольш вядомых ідыш-слоўнікаў (аўта-ры: А. Гаркаві, Г. Страк, Ю. Марк, У. Вайнрайх, Н. Стучкоў, Р. Лёцш, Э. Фальковіч, Ш. Рохкінд, Г. Шкляр, Ш. Плаўнік, Н. Рубінштэйн, I. Бэрнштэйн, Ш. Бастомскі, I. Гуры, I. Ніборскі і інш.), апрача таго частка неапублікаваных фразэалягічных матэрыялаў з архіву Ш. Рохкінд і В. Сосенскага, жывая лексыка ідышу. У слоўніку блізу 25000 слоўных артыкулаў... Болей »
У гістарыяграфіі беларускага мастацтва гэта першая праца, прысвечаная іканапісу Заходняга Палесся. Яна напісана супрацоўнікамі Аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі. Матэрыял сабраны ў часе экспедыцый па вывучэнню праваслаўных і каталіцкіх храмаў Заходняга Палесся, якія праводзіліся на працягу 25 гадоў (1970—1995). Храналагічна манаграфія ахоплівае чатыры стагоддзі (XVI—XIX) эвалюцыі іканапісу. На вялікім, новым матэры... Болей »
У кнізе папулярна апавядаецца пра старажытнейшы перыяд гісторыі Беларусі — ад першапачатковага засялення краю ў ледавіковую эпоху і да эпохі Вялікага перасялення народаў. Кніга багата ілюстравана малюнкамі і фотаздымкамі археалагічных матэрыялаў, картамі, схемамі і рэканструкцыямі. Адрасуецца вучням школ і ліцэяў, а таксама ўсім неабыякавым да айчыннай гісторыі. Болей »
Стаю на крутым беразе Нараўкі, над паплаўком. Нада мною раскошнае сонца, жаваранкі і белыя воблачкі. Плывуць паволі, амаль не плывуць. I высока, высока!... У кустах перасвіст салаўёў ды разгублены, ці што, зязюлін сум. На кветках у траве гаспадарліва завіхаюцца пчолы. Лёгкі ветрык прыносіць пах першых пракосаў. I на душы прыемна, светла! (фрагмент) Болей »
Кнігу склалі дакументальна-гістарычныя нарысы аб ураджэнцах Беларусі, якія амаль усе былі пазбаўлены самага дарагога - жыцця: адны былі павешаны і расстраляны, другія замучаны ў турмах і ссылках. Адбываліся гэтыя трагічныя падзеі ў розны час: і ў гады царскага самаўладдзя, і ў перыяд сталінскага рэжыму. Мы ніколі не ўбачым людзей таго часу - нават фотаздымкі адшуканы далёка не ўсіх. Пакутнікі і героі, яны верылі ў дабрыню і справядліва... Болей »
Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве Беларусь. У сваёй цудоўнай кнізе “Імёны свабоды” гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў аб’яднаў лёсы шчырых змагароў за нацыянальны ро... Болей »
Кардынальна па-новаму ацэньваецца духоўная спадчына ўсходнеславянскага мысляра, асветніка і першадрукара Георгія (Францыска) Скарыны. Комплексны падыход дазволіў выкарыстаць тэкставыя і графічныя творы Вялікага Палачаніна, а таксама дакументальныя матэрыялу як базу дадзеных для вызначэння характарыстык біяграыіі і светапогляду генія. Мяняецца ўся канцэпцыя Скарыніяны і Скарыны, які раскрыў сапраўдныя стасункі паміж рэлігіяй і навукай, п... Болей »