![]() |
![]() |
МІЖМОРА — гэта тэрыторыя, якая ляжыць у Сярэдняй Еўропе паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным марамі. Адначасова гэта рэгісн, які знаходзіцца паміж Расіяй і Германіяй. Трэба ўдакладніць, што гэтае паняццс мае гсаграфічны, палітычны і культурны сенс, паколькі ўсходняя граніца гэтага рэгіёна вызначаецца хутчэй цывілізацыйнай, культурнай розніцай, чым геаграфічнай. Мяжа паміж Украінай, Беларуссю, Літвой, Эстоніяй, Фінляндыяй і РасІяй — ... Болей »
Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва,—ён думаў пра Беларусь, па ёй тужыў у сваіх блуканнях на чужыне — ад Пецярбурга... Болей »
Я нарадзіўся 1-га сьнежня 1915 году ў вёсцы Покаршаў на Случчыне. Хоць мы паводле колькасьці зямлі (чатыры дзесяціны ворнай) лічыліся сераднякамі, але жылі бедна, часта недаядалі. Рэч у тым, што бацьку забілі на Першай сусьветнай вайне, і маці сама не магла даваць рады з гаспадаркай. А нас, дзяцей, было ажно пяцёра. Самая старэйшая сястра Франуся ў часе маіх нарадзінаў мела якіх восем гадоў. Па ёй прыйшла на сьвет Броня, а па Броні — Яд... Болей »
Гэта першая ў Беларусі аўтарская манаграфія, прысвечаная аналізу сучаснага феномену міжкультурнага дыялогу. Аўтар паказвае сутнасць і сусветныя падыходы да міжкультурнага дыялогу, раскрывае разнастайнасць сучасных яго канцэпцый. Канцэнтруючыся на шматграннасці амерыканскай парадыгмы ў яе параўнанні з еўрапейскімі падыходамі, Любоў Уладыкоўская звяртае ўвагу на сакрэты амерыканскага поспеху, а таксама тлумачыць, чаму менавіта падыходы ЗШ... Болей »
Наіўна меркаваць, што мы ўступілі ў посттаталітарны перабудовачны час. што настае царства дэмакратыі. Настае царства парадоксаў, вяртаецца наша звыклае царства абсурду - гэта бясспрэчна. Дэмакратыя для нас па-ранейшаму тэра-інкогніта, каму яна патрэбна. На Захадзе іншая справа, там яна патрэбна ўсім. Дэмакратыя толькі там і функцыянуе, дзе патрэбна ўсім. Дзе грамадства не можа існаваць без дэмакратычнай атмасферы, дзе без яе яно ператва... Болей »
Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы, якую можна параўнаць да зьнішчэньня. Беларуская нацыя асымілявалася пагрозьлівымі тэмпамі. Менавіта беларусы па словах вядомага кам... Болей »
У зарослай чаротам балацянцы Ад жабінага гомпну Млеў летні вечар. А буслы Спапялялі чарот Уладным гневам. Прыйшлі з матыкамі эколагі. Дзяўбуць заядла асаковых, Прастору земнаводным пашыраюць. А буслы Стоена Вострауь дзюбы. У аголеную балацянку Ўстраглі асколкі неба. Ні жаб, ні буслоў. Ціш. На гарь зонце працяглае „УраГ У наступе звяры і лес (па флангах), У цэнтры — багападобныя. Болей »
Нарадзіўся мастак у вёсцы Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым быў прызваны ў армію. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута М. Селешчука прынялі ў Саюз мастакоў (1976). Першыя гады творчай працы былі аддадзены графіцы. Ён стварыў вялікую колькасць станковых работ і кніжных ілюстрацый. У ранніх графічных творах - "Успаміны пра дзяцінства" (1978), "Трава дзяцінс... Болей »
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых. Болей »
У гэтай кнізе сабраныя адказы Аляксандра Мілінкевіча на розныя пытанні, якія задавалі яму ў час сустрэч ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Мілінкевіч мае яснае, комплекснае бачанне будучыні Беларусі. Таму ў зборніку сабраны адказы на пытанні са сфераў палітыкі, эканомікі, сацыяльнага развіцця. Зборнік дае магчымасць кожнаму самастойна пазнаёміцца з асобай і поглядамі Мілінкевіча. Кожны зможа сам, без чужых падказак, разабрацца ў яго праграме і ... Болей »