![]() |
![]() |
Пад вокладкай “Скарбаў…” — артыкулы пра беларускія скарбы эпохі вікінгаў IX—XI стагоддзяў (у тым ліку пра “Гараўлянскі скарб”, знойдзены на Глыбоччыне), раздзел пра так званы Пояс Вітаўта, нарысы пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопы ў Браславе і Мядзелі, два артыкулы пра Язэпа Драздовіча і захапляльны аповед пра сярэднявечныя “фотаздымкі” — графіці. Болей »
Справа Францыска Скарыны ў Еўрапейскім кантэксце, Скарынаўскія традыцыі і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне; літаратуразнаўства: агульныя, тэарэтычныя пытанні; беларуская літаратура 14-19 ст. ў яе ўзаемасувязях з іншымі літаратурамі; узаемадачыненні беларускай літаратуры 20 ст. з літаратурамі свету - менавіта па такіх накірунках была падзелена праца даследчыкаў, якія прымалі ўдзел ў ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў «Беларуская кул... Болей »
Зборнік прапануе матэрыялы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны. Размешчаны яны адпаведна храналогіі жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны. Фотатыпічным спосабам падаецца выдадзены Ф. Скарынам «Эклезіяст», уключаны ў перакладзе ў 200-томнае выданне «Бібліятэкі сусветнай літаратуры». Болей »
У чарговым «Скарынічы» змешчаны матэрыялы пра Ф. Скарыну, Ганну і Адама Бабарэкаў, Я. Станкевіча, з рукапіснае або малавядомае спадчыны М. Улашчыка, А. Смоліча, Я. Лёсіка, I. Луцкевіча, з дыскусій на ўгодкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., Ф. Багушэвіча, палемічныя артыкулы аб нацыянальнай свядомасці, адраджэнні народаў Беларусі, Украіны. Выданне зацікавіць кожнага чытача, дапытлівага нескажоных старонак мінулага Бацькаўшчын... Болей »
У чарговым выпуску "Скарыніча" змешчаны унікальныя архіўныя і мемуарныя матэрыялы, рэдкія публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў беларускай навукі і культуры В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, У.Ігнатоўскага, М.Улашчыка. Пададзены матэрыял адлюстроўвае ўзнёсла-драматычную эпоху Беларускага Адраджэння 20-х гадоў. Выданне зацікавіць кожнага чытача, прасякнутага ідэямі нацыянальнай духоўнай спадчыны, беларускага патрыятызму Болей »
Навукова-папулярная праца, прысвечаная 500-годдзю горада Скідзеля. На аснове шырокага кола архіўных крыніцаў, вусных успамінаў і краязнаўчых матэрыялаў аўтары прасочваюць гісторыю Скідзеля ад часу першай узгадкі ў старадаўнім дакуменце да сучаснасці. Кніга прызначана шырокаму колу чытачоў, як прафесійным гісторыкам, так і для ўсіх тых, хто цікавіцца мінулым нашай краіны. Болей »
Вядомы беларускі пісьменнік Алег Лойка распавядае пра жыццё і творчасць знакамітага дзеяча беларускай культуры, вучонага, заснавальніка кнігадрукавання ў Беларусі і Літве Францішка Скарыну. У кнізе выкарыстаны архіўныя фотаздымкі. Болей »
Зборнік уключае матэрыялы навукова-пазнавальнага характару, прысвечаныя старонкам багатай і непаўторнай гісторыі Зэльвенскага раёна. Чытач запрашаецца да роздуму аб гістарычным шляху Зэльвеншчыны, лесе яе вядомых людзей. Даклады і паведамленні, змешчаныя ў зборніку, уключаюць малавядомыя звесткі з гісторыі краю, сведчаць аб неабходнасці беражлівых адносін кожнага з нас да неад'емнай мінуўшчыны. Зборнік прадстаўляе інтарэс для шырокага к... Болей »
Зборнік складаецца з навуковых даследаванняў жыццёвага і творчага шляху тых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх, ваенных дзеячаў, мецэнатаў, дзеячаў культуры, навукі, якія нарадзіліся і жылі на Беларусі, а таксама вылучыліся сваім талентам і здольнасцю ў іншых краінах, але да гэтага часу малавядомы або зусім невядомы на радзіме. Выданне разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў навучальных устаноў, школ, студэнтаў, а таксама аматараў беларуск... Болей »
В монографии представлены новейшие научные разработки в области археологических исследований, связанных с раннеславянской проблематикой на территории Беларуси. Освещены особенности памятников и культуры регионов Белорусского Поднепровья, Белорусского Полесья, Белорусского Подвинья и Днепро-Двинского междуречья на отдельных исторических этапах их развития. Особенностью данного издания является представление разных концептуальных подходов... Болей »