be

Беларускі гістарычны часопіс 1/2003

навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

У 1992 г. ажыццявілася шматгадовая мара даследчыкаў i настаўнiкаў-гiсторыкаў Беларусi пра стварэнне рэспублiканскага гістарычнага часопiса. Iдэя гэта ўзнiкла яшчэ ў 1950—1960-я гг., аднак тады рэалiзаваць яе не ўдалося, бо курс на пабудову сацыялiзму i камунiзму i стварэнне новай гiстарычнай супольнасцi “савецкi народ” не прадугледжваў глыбокага і аб’ектыўнага вывучэння нацыянальнай гiсторыi i развіцця гiстарычнай адукацыi. Даследавалася i вывучалася ў ВНУ i школах не гiсторыя Беларусi, а гiсторыя БССР i КПБ як частка курсаў гiсторыi СССР i КПСС. Тэмы навуковых даследаванняў, манаграфiй, доктарскiх i кандыдацкiх дысертацый, вучэбныя праграмы, тэксты падручнiкаў зацвярджалiся ў Маскве, а выкананне навуковых i вучэбных планаў i вучэбны працэс кантралявалiся iдэалагiчнымi службамi ЦК КПБ, а на месцах — партыйнымi камiтэтамi. Сёння ўжо дзiўна гучыць — “Гісторыя СССР (ад старажытных часоў да нашых дзён)” або “Гiсторыя БССР (дасавецкi перыяд)”, але тады так называлiся падручнiкi i вучэбныя курсы ў ВНУ i агульнаадукацыйных школах, i гэта ўспрымалася як нармальная з’ява. (В. Кушнер, Гісторыя, скіраваная ў будучыню, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускае таварыства «Веды»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2003-01
  • Рэдактар: Кушнер Васiль
  • Выдавец: Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускае таварыства «Веды»
  • Памеры: 96с., 29см
  • Copyright: © 1993-2008 by Беларускі гістарычны часопіс
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 236., EEDC — 3666
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org