be
pdf

Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны

Каталог

Кніжная культура татараў-мусульман – з’ява ўнікальная. Яны пачалі перасяляцца на беларускія землі з XIV ст. і тут яны засвойвалі беларускую мову, якая з цягам часу стала іх сапраўднай матчынай мовай. Каб зберагчы на новай радзіме ісламскую рэлігію, татары пераклалі на беларускую і польскую мовы свае рэлігійныя кнігі, карыстаючыся пры гэтым свяшчэнным для мусульман арабскім алфавітам. Рукапісы татараў Беларусі – шматмоўныя, у іх змяшчаліся тэксты на арабскай, цюркскай, беларускай і польскай мовах, усе яны былі напісаны літарамі арабскай графікі. Такіх рукапісных кніг засталося вельмі мала, усяго ў свеце – некалькі сотняў. Сярод тых, што знаходзяцца ў дзяржаўных кнігазборах, у Літве захоўваецца 40 рукапісаў, у Польшчы – 10, Расійскай Федэрацыі – 11, Вялікабрытаніі – 3, Украіне – 1, Латвіі – 1. У дзяржаўных калекцыях Беларусі – 50 экзэмпляраў, сярод якіх адзін – у Аддзеле рэдкіх кніг бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Гэта – Хамаіл 1897 г., які таксама зафіксаваны ў выдадзеным каталогу.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011
  • Рэдактар: склад.: М. У. Тарэлка, А. І. Цітавец
  • Выдавец: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
  • Памеры: 221 с., 25 см
  • ISBN: 978-985-08-131-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2479
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org