be
pdf

Абаронім наш дом - Беларусь

Шарэцкі Сямён
Артыкулы, даклады, заявы

1997 год быў пераломным ў гісторыі Беларусі. З гэтага моманту можна казаць пра ўсталяванне жорсткай дыктатуры ў краіне. Ужо цяпер існуе вялікая колькасць выданняў, якія фіксуюць злачынствы ўлады. З'яўляюцца і зборнікі, як напрыклад, "Абаронім наш дом - Беларусь", стваральнікам якога выступіў Сямён Шарэцкі. У кнізе сабраны (1997 – 2000) артыкулы, даклады і заявы, якія сведчаць аб змаганні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і іншых апазіцыйных дыктатарскаму рэжыму А. Лукашэнкі арганізацый у абарону незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, а таксама вяртанне яе на дэмакратычны шлях развіцця. Вярхоўны савет 13 склікання Беларусі ў навейшай гісторыі з'яўляецца апошнім, прызнаным парламентам краіны і на міжнароднай арэне. Разам з яго разгонам пачала ўзмацняцца дыктатура. Артыкулы, сабраныя ў кнізе, таму сведчаннем. (Н. Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва ULA
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2000
  • Выдавец: Выдавецтва ULA
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Мэмуары
  • Copyright: © 2000 by Сямён Шарэцкі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1158
  • Дадатковая даведка: Сямён Шарэцкі - Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Акадэмік ААН, доктар эканамічных навук, прафесар
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org