be
pdf

Беларускі Зборнік Кніга 1

Трыццаць сем гадоў існаваньня СССР прывяло да паўстаньня асобнае галіны навуковых дасьледваньняў — саветазнаўства. Аднак-жа хаця сучасная навуковая літаратура аб Савецкім Саюзе, зь ягонымі сацыяльнымі й нацыянальнымі экспэрымэн'гамі на падбітых народах, вельмі багатая й разнаякая, тым ня менш, яна мае істотныя недахопы. Першы й найбольшы ейны недахоп выяўляецца ў тым, што, аналізуючы падсавецкае жыцьцё, гэтая літаратура апіраецца пераважна на аргумантах узятых з афіцыйных савецкіх крыніцаў, якія, будучы перасякнутыш прапагандай, далёка не адказваюць праўдзе. Падругое, у цэлай масе публікацыяў аб Савецкім Саюзе, не зважаючы на тое, дзе й калі яны паявіліся, можна ўбачыць прыкметы, якія абніжаюць іхную вартасьць. Прыкладам, у шмат якіх працах СССР разглядаецца, як маналітная цэласьць, у той час, калі ў запраўднасьці ён зьяўляецца толькі штучным канглямэратам розных расаў, народаў ці нацыянальных групаў. тэрорам зблякаваных у вадну дзяржаву й падпарадкаваных аднаму супольнаму дыхтатару. Дасьледнікі савецкае запраўднасьці часта не бяруць на ўвагу нацыянальнага дзейніка ў разгляданьні тых ці іншых праблемаў СССР, нацыянальнага ў разуменьні тых індывідуальных асаблівасьцяў, зь якіх вырастае й разьвіваецца і нацыянальная гісторыя і нацыянальная культура, тых народаў. якія, ня гледзячы на цьвёрды савецкі штамп, патрапілі захаваць сваю апрычонасьць ды ўстояць перад дэнацыяналізацыяй.

Пэрыёдыка: Беларускі Зборнік
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут для вывучэньня СССР
  • Месца выхаду: Мюнхэн
  • Дата выхаду: 1955
  • Выдавец: Інстытут для вывучэньня СССР
  • Памеры: 162с., 37см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Палітыка, Рэлігія, Грамадзтва, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1293
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org