be
pdf

Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Баршчэўская Ніна

Дысэртацыя прафэсара Варшаўскага ўнівэрсітэту Ніны Баршчэўскай першая спроба перадачы погляду беларускае эміграцыі на беларускую мову як нацыятворчы чыньнік, што будаваць тоеснасьць беларускага народу і дапамагаў, захаваць сваю адметнасьць як на чужыне гэтак і на Радзіме. Праца – гэта свайго роду ўдзячнасьць рупліўцам беларускае мовы, што знаходзячыся далёка ад Беларусі, намагаліся захаваць чысьціню роднае мовы. Прааналізаваўшы эмігранцкія публікацыі прысьвечаныя мове аўтар паказвае асаблівасьці. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мовы, характарызуецца сытуацыя беларускае мовы ў школьнай сыстэме Беларусі ў розных умовах: пад нямецкай акупацыяй, у савецкі пэрыяд ды ў сёньняшні час; разглядаецца навуковая й выдавецкая дзейнасьць у Беларусі ды ў замежжы, а таксама зацікаўленьне беларусікай у сьвеце, у тым ліку і ў Польшчы. Выданьне стане карысным і з тае прычыны, што вялікі даробак беларускай эміграцыі яшчэ не да канца вядомы ў Беларусі.

Беларускія аўтары: Баршчэўская Ніна
Выдаўцы і выдавецтвы: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Зямчонак Лілія
  • Выдавец: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня MWM
  • Памеры: 368с., 21см
  • ISBN: 83-920472-0-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Беларуская мова, Грамадзтва, Мэмуары
  • Copyright: © by Ніна Баршчэўская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1603, EEDC — 2284, MiOKB — 10713
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org