be

Былыя сядзібы і паркі Паазер'я

Гіль Міхал, Драўніцкі Яська
Мядзельшчына

З пачатку сучаснага адраджэння створана нямала цудоўнай літаратуры, якая працуе на развіццё нацыянальнай свядомасці. Гэта, найперш, шматлікія энцыклапедычныя і мастацка-літаратурныя выданні, першыя дапаможнікі па гісторыі народа, напісаныя лепшымі яго прадстаўнікамі, розныя серыі, накшталт, «Беларуская народная творчасць» (каля паўсотні тамоў), 145-томнае выданне гісторыка-дакументальнай хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі «Памяць» і г. д. Падобнага не мае ні адна краіна ў свеце. Але нам і гэтага недастаткова. Мы даволі адсталі ад іншых у нацыянальна-культурным развіцці, выхаванні нацыянальнай свядомасці. Акрамя адноўленай дзейнасці краязнаўчага таварыства, у адным накірунку працуюць розныя грамадскія і дзяржаўныя ўстановы. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце складаюцца цудоўныя фальклорныя зборнікі. Анатоль Атнагулаў стварыў раней і бадай лепшае выданне “Хроніка Убарцкага Палесся” (2001) за гістарычна-дакументальную хроніку “Памяць” (2002) таго ж Лельчыцкага раёна.

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Сумежжа
  • Месца выхаду: Паставы
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: Сумежжа
  • Памеры: 64 с., іл., 30 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2562
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org