- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першыя цэрквы на Палессі з’явіліся ў XVII-XVIII стагоддзі. Пра што казаць? З’яўленне цэркваў на астатняй тэрыторыі Беларусі таксама датуецца XV-XVI стагоддзем. Вось і ўсё! Гэта адказ на вялікае пытанне: хрысціянства як інстытут прыйшло сюды 400-500 гадоў таму! А на Палессі – 200 ці 150! А перад гэтым існавала культура, якой 10-20 тысячагоддзяў. Зразумела, што людзі не могуць вось так хуценька змяніць свой лад жыцця, сваё стаўленне да навакольнага асяроддзя, да прыроды. Для мяне паганства – гэта не рэлігія, як можна сказаць пра хрысціянства, а – стыль паводзінаў, жыцця, гарманічнага існавання ў свеце. Гэта не калі паварочваюць рэкі ў іншы бок ці высякаюць дрэвы, бо трэба пабудаваць чарговы стадыён. Гэта разуменне таго, што пасля нас яшчэ прыдуць пакаленні. І прырода – яна жывая, яна разумее.