be

Памяць

Гісторыка-дакументальная хроніка Чачэрскага раёна

У кнізе асвятляецца гісторыя Чачэршчыны ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку уключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбываліся ў жыцці раёна, пра знакамітых людзей, якія былі звязаны лёсам з гэтым кутком Палесся. Выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных і друкаваных крыніц, газетныя публікацыі розных гадоў, успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца спісы партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, воінаў Чырвонай Арміі, якія аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ці сталі ахвярамі фашысцкага тэрору, землякоў, якія прайшлі франтавымі дарогамі. Прыводзяцца таксама звесткі пра жыхароў раёна, што сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Асобныя старонкі кнігі прысвечаны чарнобыльскай тэме, апісанню багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, гісторыі населеных пунктаў Чачэршчыны. Хроніка багата ілюстравана. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: БЕЛТА
Выдавецкая сэрыя: Памяць
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2000
  • Выдавец: БЕЛТА
  • Выдавецтва/ друкарня: БЕЛТА
  • Памеры: 622 с.: іл., 30см
  • ISBN: 985-6302-22-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Палітыка, Рэлігія, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1311
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org