be

Станоўчыя практыкі захавання і папулярызацыі габрэйскай спадчыны: дапаможнік на аснове польскага і беларускага досведу

зборнік артыкулаў навукова-практычнай канферэнцыі, г. Брэст, 20―21 жніўня 2011 г.

Гісторыя польскіх габрэяў - гэта таксама гісторыя габрэйскага насельніцтва сённяшніх Беларусі, Украіны і Літвы. Калі ў 2009 годзе мы пачалі насычаць партал “Віртуальны Штэтл” (“Wirtualny Sztetl”, http://www.sztetl.org.р1) апісаннямі даўнейшых габрэйскіх мястэчак на тэрыторыі крэсаў колішняй Рэчы Паспалітай, высветлілася, што ў гэтай справе мы - піянеры. Яшчэ нядаўна гэтая тэма была ў інтэрнэце белай плямай. Мы ўспрынялі гэта як выклік - нас чакаў невядомы, але надзвычай цікавы матэрыял, які чакаў свайго збіральніка. Мы вырашылі стварыць навукова-даследчы праект - экспедыцыю ў гэтую, як нам здавалася, terra incognita. Група энтузіястаў, гісторыкаў і фатографаў з польскага боку павінна была сустрэцца з зацікаўленымі асобамі ў Беларусі і выправіцца аўтобусам па пэўным маршруце ў пошуках матэрыялаў для будучага Музея гісторыі польскіх габрэяў і адначасова для публікацыі на партале “Віртуальны Штэтл”. ^ У 2010 годзе мы арганізавалі першую экспедыцыю. Падчас паездкі мы збіралі інфармацыю пра сінагогі, малітоўныя дамы, могілкі, месцы, звяза-ныя з даваенным жыццём габрэяў. Надзвычайную каштоўнасць мелі сустрэчы з людзьмі. (Прадмова, фрагмент)

Выдаўцы і выдавецтвы: Музей гісторыі польскіх габрэяў
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2012
  • Рэдактар: Бяляўская А., Максімоўская А., Сідаровіч А.
  • Выдавец: Музей гісторыі польскіх габрэяў
  • Памеры: 270 с.
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3132, EEDC — 237
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org