be

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Магілёўскае Падняпроўе

Гэта кніга — першая з шасцітомнай навукова-папулярнай серыі "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў", мэта якой — даць разгорнуты паказ сучаснага стану гэтай культуры ў кожным з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Падня-проўі, Паазер'і, Панямонні, Усходнім i Заходнім Палессі, Цэнтральнай Беларусі. Том, прысвечаны рэгіёну Магілёўскага Падняпроўя, абагульняе матэрыялы трохгадовага (1993—1995) комплекснага яго абследавання i дае ўяўленне аб адметных асаблівасцях мясцовай традыцыйнай культуры: абрадах, песнях, інструментальнай музыцы, празаічным i танцавальным фальклоры, гульнях, народным касцюме, народным тэкстылі. Том багата ілюстраваны фотаграфічнымі, нотнымі матэрыяламі, мастацкімі малюнкамі i інш. Кніга разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў i студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных i аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокае кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры. Упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Т. Б. Варфаламеева, В. I. Басько, М. А. Козенка i інш.
  • Выдавец: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры. Упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
  • Памеры: 797 с., іл., 25 см
  • ISBN: 985-08-0436-Х
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Мэтадычная літаратура, Рэлігія
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2251
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org