be
pdf

Хатняе стагоддзе

Яновіч Сакрат

Хатняе стагоддзе – кніга роздум, кніга-хроніка. Сакрат Яновіч, як зазначае сам, пішучы нешта, вяртаецца, шліфуе кожнае слова, кожны сказ так, каб нават найкарацейшае выказванне давала поўны спектр вобразаў, пачуццяў, уяўленняў. Ён не марнуе словаў, не стварае з іх шырока-доўгага апісання нейкай з’явы. Стараецца адным-двума словамі, трапна дабранымі, дашліфаванымі, выказаць усю поўніцу таго, што кружыць па галаве, што вярэзіць душу, што хочацца і неабходна пераказаць іншым. Кніга “Хатняе стагоддзе” – своеасаблівая хроніка падзей, гістрарычных завірухаў, паказаных праз прызму сялянскага побыту, убачаных вачамі звычайнага чалавека. Гэта яго разуменне свету і гісторыі, гэта яго досвед і погляд на тое, што адбывалася. Свет, апісаны ў кнізе – мінулае стагоддзе, з войнамі, з нягодамі, з узлётамі і ўпадкамі беларускага жыцця на Беласточчыне. Свет, бачаны з перспектывы асобы, на вачах якой адбывалася большасць падзей. Таго свету ўжо няма. Ён застаўся ва ўспамінах. Ён запісаны ў “Хатнім стагоддзі”.

Беларускія аўтары: Яновіч Сакрат
Выдаўцы і выдавецтвы: Villa Sokrates
  • Месца выхаду: Krynki
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Хмялеўскі Юрка
  • Выдавец: Villa Sokrates
  • Памеры: 161 с., іл., 21 см
  • ISBN: 978-83-913706-6-6-0
  • Катэгорыя: Культура, Мастацкая літаратура, Грамадзтва, Мэмуары
  • Copyright: © 2008 by Villa Sokrates
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2033, 2034
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano dzięki dotacji Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org