be

Каталёг БГТ

Сезон у белых пейзажах
pdf epub mobi fb2

Сезон у белых пейзажах


Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца... Болей »

Сейбіты вечнага
pdf

Сейбіты вечнага

Артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года
Кісялёў Генадзь

Гэта кніга пра мужных сыноў Беларусі — удзельнікаў гераічнага паўстання 1863 года, накіраванага супраць засілля царызму і прыгонніцтва. Падзеі 1863 года заўсёды будуць вабіць нас глыбокім інтэрнацыяналізмам. Лозунг «За нашу і вашу свабоду!» быў баявым клічам паўстанцаў. У агні баёў гартаваўся рэвалюцыйны... Болей »

Сельская абшчына ў Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст.
pdf

Сельская абшчына ў Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст.


Голубеў Валянцін

Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ-ХVIII стст. Паказана становішча абшчыны ў розных рэгіёнах Беларусі, вызначаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях.... Болей »

Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння: XIV—XVIII стст.

Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння: XIV—XVIII стст.


Шаблюк Валерый

Прыспечана гісторыі сельскіх паселішчаў (вёсак, засценкаў, двароў феадалаў) Верхняга Панямоння XIV—XVIII стст. Упершыню прыведзены матэрыялы раскопак гэтых пасе- лішчаў. Разам з археалагічііымі матэрыяламі шырока выкарыстаны звесткі пісьмовых крыніц, у тым ліку архіўныя дакументы. Характарызуюцца... Болей »

Сем дзён да пахавання 30zł

Сем дзён да пахавання

Раман
Ян Рознэр

Ян Рознэр (1922-2006) — славацкі празаік і публіцыст, перакладчык і літаратурны крытык. Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца... Болей »

Сем месяцаў у беларускай турме
pdf epub

Сем месяцаў у беларускай турме


Кіркевіч Алесь

Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік... Болей »

Сем худых гадоў
pdf epub

Сем худых гадоў


Дракахруст Юры

Кнігу складаюць 63 блогі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста, якія зьявіліся на сайце svaboda.org у 2008–2014. Гэтыя тэксты – хроніка бягучых падзеяў і адначасна — спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Да большасьці блогаў... Болей »

Сёмыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні

Сёмыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні

Міжнародная навуковая канферэнцыя Рэчыца 1-2 кастрычніка 2010 г. [матэрыялы]

Выданне ўключае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя на Сёмых Міжнародных Доўнараўскіх чытаннях у Рэчыцы (кастрычнік 2010), прысвечаных навуковай спадчыне М. В. Доўнар-Запольскага, яго фалькларыстычным традыцыям, а таксама гісторыка-культурнай спадчыне Рэчыцкага краю. Матэрыялы заснаваны на апошніх даследаваннях... Болей »

Сёння і памяць
pdf epub

Сёння і памяць

Апавяданні, мініяцюры, эсэ
Брыль Янка

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары. Ранняя ціхая раніца. Ідылія такая, што і сабакі гаўкаць лянуюцца. Толькі птушкі нястомныя,— шчабечуць, цёхкаюць, каркаюць, кукарэкаюць... Болей »

Сёння. Dzisiaj. Today
pdf

Сёння. Dzisiaj. Today

XX Trialog w Krynkach 6-7 września 2019

Тэма сёлетняга XX Трыялогу: „Сёння Dzisiaj Today" падаецца надта агульнай. Адразу можа ўзнікнуць думка: ці ўся Беларусь, ці можа нейкая адна сфера жыцця? Лягчэй з паняццем „сёння", бо гэта сучаснасць, рэальны стан, цяперашні момант, а не мінулае альбо будучыня. Аднак ушаноўваючы памяць і працягваючы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org